Савук вялікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вялікі крахаль
Саміца вялікага крахаля
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПтушкі
АтрадГусепадобныя
СямействаВуціныя
РодКрахалі
ВідВялікі крахаль
Бінамінальная намэнклятура
Mergus merganser
Арэал
Арэал
Mergus merganser

Вялікі крахаль ці Вялікі савук (Mergus merganser) — буйная качка з вузкай падоўжанай дзюбай. Гэта самы буйны і найбольш распаўсюджаны з крахалёў, сваімі памерамі праўзыходзіць крыжанку. У адрозьненьне ад апошняй і большасьці іншых відаў сямейства качак, харчуецца не расьліннымі кармамі, а рыбай — пра гэта сьведчаць вострыя зубы на кручкаватай дзюбе, якімі птушкі трымаюць сьлізкую здабычу. Як правіла, трымаецца парамі альбо невялікімі групамі, але часам у месцах зімовак фарміруе вялікія чароды, якія складаюцца зь некалькіх тысячаў асобін.