Савіт Магілёў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Савіт Магілёў
Поўная назва Футбольны клюб Савіт Магілёў
Заснаваны 2005
Расфармаваны 2008
Горад Магілёў, Беларусь
Стадыён «Тарпэда»
Умяшчальнасьць: 3500
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
 · 2008 15 месца
fc-savit.by

«Савіт» — былы беларускі футбольны клюб з гораду Магілёў, заснаваны ў лістападзе 2005 году як прыватнае спартовае ўнітарнае прадпрыемства. Уладальнік клюбу — ТДА «Савіт» — фірма, якая займаецца вырошчваньнем і гандлем садавіны і гародніны.

Характарыстыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Колеры клюбу: жоўта-сінія
  • Выступаў на стадыёне «Тарпэда», 3500 месцаў. Раней на гэтым стадыёне выступаў клюб «Тарпэда-Кадзіна».

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Другая ліга, 2-е месца (сэзон 2006 году)
  • Першая ліга, 1-е месца (сэзон 2007 году)
  • Вышэйшая ліга: клюб дэбютаваў у вышэйшай лізе ў 2008 годзе. Выступаў няўдала, завершыў сэзон на 15 месцы (з 16). Па сканчэньні сэзону клюб спыніў сваё існаваньне.