Сага
Са́га (па-малайску: sago) — крупа з крухмалу, які здабываюць са стрыжню камлю сагавай і некаторых іншых пальмаў, а таксама штучная крупа з бульбянага або кукурузнага крухмалу.
Багатая на вугляводы (85%), бялкі ўтрымваюцца ў нязначнай колькасьці. Выкарыстоўваецца пры дыетах з неабходнасьцю абмежаваньня ўжываньня бялкоў.
Сага — асноўны прадукт харчаваньня ў Новай Гвінэі, на Барнэа, Малуках і Суматры. У Брунэі зь яе гатуюць папулярную страву амбуят. Таксама шырока выкарыстоўваецца для вырабу локшыны і белага хлебу.
На рынак звычайна пастаўляецца ў выглядзе крупы, падобнай да тапіёкі — шарыкі дыямэтрам 2 мм. Пры прыгатаваньні набухае, станае празрыстай і друзлай. Шырока выкарыстоўваецца для прыгатаваньня пудынгаў.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Сага — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра ежу і напоі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |