Садавіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Садавіна, фрукт (па-лацінску: fructus — плод) кулінарны тэрмін — сакавіты, звычайна ядомы, плод дрэва або хмызняку. Разнавіднасьцю садавіны зьяўляюцца таксама некаторыя ягады.

«Садавінай» звычайна завуць любы плод, які складаецца зь мякаці і насеньня і што ўтварыўся з завязі кветкі. Гародніна жа — гэта плады травяністых расьлін, мелых мяккія, непакрытыя драўнянай карай сьцеблы.

Па меркаваньні батанікаў, увесь плод, утрымоўвальны насеньне, — садавіна. Іх можна падзяліць на тры віды:

  • Плод з сакавітай мякаці з насеньнем (памяранцы, дыні, ягады, яблыкі)
  • Плод з сакавітай мякаці з адной буйнай цэнтральнай костачкай (чарэшня, сьліва, пэрсікі)
  • Сухі плод (арэхі, бабы, гарох)

Садавіна зьяўляецца важным складнікам ежы чалавека і шматлікіх жывёл.

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Садавінасховішча мультымэдыйных матэрыялаў