Садам Хусэйн
Садам Хусэйн Абд аль-Маджыд ат-Цікрыці (28 красавіка 1937, Аль-Аўджа, Салах-эд-Дын — 30 сьнежня 2006, раён Казімія, Багдад) — іракскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, прэзыдэнт Ірака (1979—2003), прэм'ер-міністар Ірака (1979—1991 і 1994—2003), генэральны сакратар іракскага аддзяленьня партыі Баас, старшыня Савета рэвалюцыйнага камандаваньня, маршал (1979). Дзякуючы велізарным даходам ад экспарту нафты ажыцьцявіў масштабныя рэформы, зрабіў ўзровень жыцьця ў Іраку адным з самых высокіх на Блізкім Ўсходзе. У 1980 годзе разьвязаў спусташальную вайну з Іранам, якая доўжылася да 1988 году. У ходзе вайны Садам Хусэйн ажыцэцявіў апэрацыю «Анфаль» супраць курдаў, падчас якой яго войска ўжыла хімічную зброю. Скінуты ў красавіку 2003 году ў выніку ўварваньня войскаў шматнацыянальнай кааліцыі на чале з ЗША і Вялікабрытаніяй і пасьля пакараны па прысудзе Вярхоўнага суду Ірака праз павешаньне.
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |