Садъ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Садъ
Інфармацыя
Гады1990 — цяпер
АдкульБерасьце
Моварасейская
Жанр(ы)рок
Удзельнікі
  • Уладзімер Серафімаў
  • Аляксандар Катовіч
  • Натальля Руцкая
  • Вадзім Карпук
  • Аляксей Кузьняцоў
  • Андрэй Бобрык
Былыя ўдзельнікі
  • Аляксей Казлоў
  • Анатоль Харытонаў
  • Віталь Кунц
  • Марына Карпук

«Садъ» (па-беларуску: Сад) — беларускі музычны гурт зь Берасьця, створаны ў 1990 року. Выконвае песьні па-расейску.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютны альбом («Меланхолия») гурту ў складзе Ўладзімера Серафімава, Віталя Кунца, Анатоля Харытонава быў запісаны ў 1990 року. Пасьля гэтага гурт атрымаў запрашэньне на магілёўскі фэст «Будь спок!»-1991, сярод удзельнікаў якога быў і «Нейро Дюбель»[1]. Паводле згадак аднаго з арганізатараў фэсту Юрыя Раманава, «Садъ» стаў тады галоўным правалам «Будь спока!» з прычыны адсутнасьці клявішных, драм-машынкі і гуку астатніх інструмэнтаў удзельнікаў гурту[2]

На той жа студыі ў Берасьцейскім пэдагагічным інстытуце былі запісаныя яшчэ два неафіцыйныя альбомы («Вивисекция» і «Садъ и змей»). Афіцыйна песьні тых гадоў былі перавыдадзеныя пазьней у альбоме пад назвай «Меланхоличный садъизм»[3], хоць часта рокам ягонага выхаду пазначаецца 1990[4].

Канцэрт гурту «САДЪ» у музэі-сядзібе «Пружанскі палацык», 2009

У 1995 року на студыі «Грын-Хаўс» у Берасьцейскім парку імя Першага траўня былі запісаныя альбомы «Помойка» і «Чай хана…».

У 1996 року да гурту далучыўся Аляксей Казлоў. У наступным року на фірме «Вігма» выдадзеная кампакт-касэта «Мы пред врагом не спустили».

У 1998 року гурт узяў удзел ва ўсерасейскім рок-фэсьце «Rock-Line(ru)» (Кунгур), дзе заняў першае месца з 226 удзельнікаў[5]. Запісаны альбом «С котом по эту сторону окна». Склад «Саду» папоўніла Марына Карпук.

У 1999 замест Аляксея Казлова зьявіўся Аляксандар Катовіч. Выдадзены альбом «Зоосадъ».

У 2000 запісаны альбом «Перекурчик в деревенском кабаре».

У 2004 у Расеі выйшаў чарговы альбом «Паутинка в небо», які атрымаў перавыданьне і шырокае прызнаньне. Гурт пачаў зьяўляцца на радыё і тэлебачаньні, на песьні альбому былі зьнятыя кліпы. Цераз год у Маскве пачалося перавыданьне ўсяе дыскаграфіі «Саду», выдадзены канцэртны альбом «Да пришли вы все…».

У 2008 року гурт «Садъ» узяў удзел у фэсьце «Рок-каранацыя» ў Маладэчне[6].

У 2011 року выйшаў альбом «Баллада о гордом рыцаре», у 2012 — альбом «Чистый керосинъ»[7].

У ліпені 2017 року быў прэзэнтаваны альбом «Абсентъ». У 2019 выйшаў альбом «Ещё раз про любовь».

Стыль[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Музычны стыль гурту адныя крытыкі называюць сумесьсю гранжу, фолку і рэгі[5], іншыя ж чуюць у музыцы «Саду» элемэнты панку, арт-року, джазу і савецкай эстрады[3], трэція лічаць, што стыль гурту ўнікальны і не падддаецца азначэньню. Паводле вызначэньня саміх удзельнікаў гурту, іхні стыль музыкі завецца «этнепанк» (ад рас. это не панк — гэта ня панк)[3]. На канцэртах удзельнікі гурты задзейнічаюць гітару, бас, акардэон, флейту, ударныя. Падчас запісу альбомаў да іх могуць дадавацца скрыпка, віялянчэль, бонгі, тамбурын, балалайка, труба, гелікон і саксафон[5].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Былыя ўдзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Клайд Эрман. Непоследний из могикан // В тихом омуте…. — 1998. — № 3.
  2. ^ Юрий Романов. (24.11.2009) Садъ — 2009 «Слон на ромашке» (рас.) 666 альбомов белорусской судьбы.. Центр живого рока. Праверана 19 ліпеня 2012 г.
  3. ^ а б в г д е ё ж Сергей Гурьев. О группе (рас.) Группа Садъ — Новый официальный сайт. Праверана 19 ліпеня 2012 г.
  4. ^ а б admin. (1 лютага 2012) “МеланхоЛИЧНЫЙ САДЪизм” (1990) (рас.) Группа Садъ — Новый официальный сайт. Праверана 19 ліпеня 2012 г.
  5. ^ а б в г Дед Звукарь. (29 красавіка 2003) 10 основных фактов о группе СадЪ (рас.) Звуки.ру. Праверана 19 ліпеня 2012 г.
  6. ^ «Ляпісы»: апошнія каралі апошняй «Рок-каранацыі» Актуаліі, музыка.. Будзьма разам! (15 сакавіка 2009). Праверана 19 ліпеня 2012 г.
  7. ^ а б admin. (13 лютага 2012) “Чистый керосинъ” (2012) (рас.) Группа Садъ — Новый официальный сайт. Праверана 25 лістапада 2012 г.
  8. ^ admin. (4 лютага 2012) “Помойка” (1995) (рас.) Группа Садъ — Новый официальный сайт. Праверана 19 ліпеня 2012 г.
  9. ^ Дискография (рас.) Садъ — официальный сайт группы. Праверана 19 ліпеня 2012 г.
  10. ^ admin. (5 лютага 2012) “Мы пред врагом не спустили” (1997) (рас.) Группа Садъ — Новый официальный сайт. Праверана 19 ліпеня 2012 г.
  11. ^ admin. (6 лютага 2012) “С котом по эту сторону окна” (1998) (рас.) Группа Садъ — Новый официальный сайт. Праверана 19 ліпеня 2012 г.
  12. ^ admin. (7 лютага 2012) “ЗооСАДЪ” (1999) (рас.) Группа Садъ — Новый официальный сайт. Праверана 19 ліпеня 2012 г.
  13. ^ admin. (8 лютага 2012) “Перекурчик в деревенском кабаре” (2000) (рас.) Группа Садъ — Новый официальный сайт. Праверана 19 ліпеня 2012 г.
  14. ^ admin. (9 лютага 2012) “Паутинка в небо” (2004) (рас.) Группа Садъ — Новый официальный сайт. Праверана 19 ліпеня 2012 г.
  15. ^ admin. (10 лютага 2012) “Да пришли вы все…” концерт (2005) (рас.) Группа Садъ — Новый официальный сайт. Праверана 19 ліпеня 2012 г.
  16. ^ Садъ - Меланхоличный Садъизм (CD, Album) (рас.) Discogs. Праверана 19 ліпеня 2012 г.
  17. ^ Сергей Гурьев. Биография (рас.) Садъ — официальный сайт группы. Праверана 19 ліпеня 2012 г.
  18. ^ admin. (13 лютага 2012) “Баллада о гордом рыцаре” (2011) (рас.) Группа Садъ — Новый официальный сайт. Праверана 19 ліпеня 2012 г.
  19. ^ admin. (13 лютага 2012) “Лучшие САДЪовые песни” (рас.) Группа Садъ — Новый официальный сайт. Праверана 25 лістапада 2012 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]