Сакалішчанскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сакалішчанскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Сакалішча[d]
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Насельніцтва
  • 481 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Сакалі́шчанскі сельсаве́тадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Сакалішча.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Расонскага раёну Полацкай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 21 чэрвеня 1935 году — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 году да 8 студзеня 1954 году — Полацкай вобласьці) з цэнтрам у вёсцы Расоны. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Дрысенскага раёну. 6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Расонскага раёну.

8 красавіка 2004 году сельсавету былі перададзены 5 сельскіх населеных пунктаў Клясьціцкага сельсавету ў межах камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Гвардыя»[1].

Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1 студзеня 1947 году — 23[2]
  • 1 студзеня 2004 году — 9
  • 8 красавіка 2004 году — 14

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Рашэньне Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў ад 8 красавіка 2004 г. №55 «Пра зьмену адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу раёнаў Віцебскай вобласьці» (рас.)
  2. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Госиздат БССР, 1947. — 303 с. С. 238

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]