Сакольніцкая лінія
| Сакольніцкая лінія | |
|---|---|
| Маскоўскі мэтрапалітэн | |
| Пачатак працы | 15 траўня 1935 |
| Даўжыня, км | 26,1 |
| Колькасьць станцыяў | 19 |
| Вагонаў у складзе | 8 |
| Завантажаныя станцыі | Паўднёва-Заходняя |
| Наземныя часткі | станцыя «Вараб'ёвы горы», Праабражэнскі мэтрамост |
| Электрадэпо | ЦЧ-1 Паўночнае, ЦЧ-13 Чаркізава |
Сакольніцкая лінія (па-расейску: Соко́льническая ли́ния; да 1990 года — Кіраўска-Фрунзэнская) — першая лінія Маскоўскага Мэтрапалітэна, вядомая як "чырвоная лінія". Зьвязвае цераз цэнтар гістарычныя маскоўскія раёны Сакольнікі ды Багародзкае з Хамоўнікамі, МДУ на Вараб'ёвых гарах і праспэктам Вярнадзкага.
Лінія мае даўжыню 26,1 км і 19 станцыяў. Працягласьць паездкі па ўсёй лініі — 43 хвіліны. Сярэднесуткавы пасажырапаток у 2011 годзе склаў 649 тыс. челавек[1].
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Будаўніцтва першае чаргі Маскоўскага мэтрапалітэну пачалося ў 1931 годзе на Русакоўскай вуліцы, між станцыямі «Краснасельская» й «Сакольнікі». 15 траўня 1935 году адкрылася першая дзялянка лініі даўжынёй 8,4 км ад «Сакольнікаў» да «Парку Культуры». Да 1938 году ад станцыі «Ахотны рад» цягнікі курсіравалі па схэме відэльца — частка да «Парку культуры», частка цераз станцыі «Вуліца Камінтэрну» (з 1990у — «Аляксандраўскі сад») і «Арбацкая» да «Смаленскай».
У 1957 годзе лінію працягнулі на 2,5 км ад «Парку культуры» да станцыі «Спартыўная», забясьпечыўшы транспартам адкрыўшыся годам раней спартовы комплекс «Лужнікі». У 1959 годзе была адкрытая дзялянка «Спартыўная» — «Унівэрсытэт» (4,5 км) з першай у сьвеце станцыяй, якая разьмясьцілася на мосьце — «Ленінскія горы» (зачыненная на рэканструкцыю з 1983 па 2002 годы). У 1963 годзе была пабудаваная дзялянка «Унівэрсытэт» — «Паўднёва-Заходняя» працягласьцю 4,5 км.
У 1965 годзе лінія была працягнутая на 2,5 км на поўнач да станцыі «Праабражэнская плошча». А ў 1990-м была адкрытая дзялянка «Праабражэнская плошча» — «Вуліца Падбельскага» (3,8 км).
Перспэктывы разьвіцьця [рэдагаваць]
13 ліпеня 2012 году быў зацьверджаны праект працягу лініі ад станцыі «Паўднёва-Заходняя» на паўднёвы захад да станцыі «Трапарова»[2], якая разьмесьціцца на зьбегу праспэктаў Вярнадзкага й Ленінскага.
Імянныя цягнікі [рэдагаваць]
Сакольніцкая лінія валодае найвялікім паркам імянных цягнікоў у Маскоўскім мэтрапалітэне.
- Цягнік «Курская дуга» аформлены ў памяць аб удзеле бронецягніку «Маскоўскі мэтрапалітэн» у Курскае бітве. На лініі з траўня 2003 году.
- Цягнік «Чырвоная страла — 75 год», які пушчанны сумесна з ААТ "РЖД" ў гонар 75-годзьдзя фірмовага цягніка «Чырвоная страла». На лініі з кастрычніку 2006 году. 29 сакавіка 2010 году быў узорваны тэрарысткай-сьмяротніцай на станцыі Лубянка, але пасьля замены пашкоджаннага вагону аднавіў працу.
- Рэтрацягнік «Сакольнікі» стылізаваны пад першы цягнік маскоўскага мэтрапалітэну, які складаўся з вагонаў тыпу А. Быў пушчаны 15 траўня 2010 году, ў дзень 75-гадовага юбілею маскоўскага мэтро.
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Сакольніцкая лінія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Лініі Маскоўскага мэтрапалітэну | |||||||||||||||||||||||
| 1 | Сакольніцкая | 2 | Замаскварэцкая | 3 | Арбацка-Пакроўская | 4 | Філёўская | ||||||||||||||||
| 5 | Кальцавая | 6 | Калуска-Рыская | 7 | Таганска-Краснапрэсьненская | 8 | Калінінская | ||||||||||||||||
| 9 | Серпухоўска-Ціміразеўская | 10 | Люблінска-Дзьмітроўская | 11 | Кахоўская | 12 | Сонцаўская | ||||||||||||||||
| Лініі лёгкага мэтро | |||||||||||||||||||||||
| Л1 | Бутаўская | ||||||||||||||||||||||