Сакратар вялікі літоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сакратары вялікія літоўскія (па-лацінску: secretarius) — ураднікі ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай.

Спачатку сакратаром называлася службовая асоба ў канцылярыі ВКЛ, якая беспасярэдне займалася справаводзтвам вялікага князя (караля) і прызначалася ім. Упершыню ўпамінаецца ў 1407, часам так называліся вялікакняскія пісары, як мяркуецца, найбольш заслужаныя зь іх. З другой паловы 16 стагодзьдзя сакратар — асобны ўрад, часам іх дзейнасьць не была зьвязана проста са справаводзтвам (выконвалі абавязкі мернікаў, рэвізораў, паборцаў, памежных камісараў і іншае). Некаторыя сакратары вялі дакумэнтацыю Рады Вялікага Княства Літоўскага, што пазьней рабілі рэгенты.

Сакратар вялікі духоўны — цэнтральны ўрад, асобны ад апарату канцлера і падканцлера ВКЛ. Утвораны на сойме 1670. Прызначаўся каралём з духоўных асобаў, вёў спэцыяльна даручанныя справы.

Сакратар вялікі сьвецкі — цэнтральны ўрад. У пачатку 16 стагодзьдзя з тытулам «найвышэйшы сакратар ВКЛ» выступаў пісар Іван Сямёнавіч Сапега, як мяркуецца, на ўзор адпаведнай пасады ў Польшчы. Сталы ўрад сакратара вялікага сьвецкага ўстаноўлены ў ВКЛ на каранацыйным сойме 1564.

Сьпіс сакратароў вялікіх духоўных літоўскіх[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ян Дамінік Лапацінскі
Яўхім Храптовіч

Сьпіс сакратароў вялікіх сьвецкіх літоўскіх[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міхал Юры Мнішак

Сьпіс сакратароў вялікай пячаткі літоўскай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Юзэф Дуленба (17631777)
  • Ян Зажыцкі (1792)

Сьпіс сакратароў малай пячаткі літоўскай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Белапятровіч (1777)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]