Саксафон
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Саксафон (ад Sax — прозьвішча вынаходніка і па-грэцку: φωνή — «гук») — духавы музычны інструмэнт. Саксафон упершыню сканструяваў бэльгійскі майстар Адольф Сакс у 1842 годзе. Інструмэнт неабходны для выкананьня джазу, эстраднай музыкі. Саксафон мае моцнае і поўнае гучаньне, пявучы тэмбар.
Тыпы саксафонаў [рэдагаваць]
| Разнавіднасьць | Строй | Транспазыцыя |
|---|---|---|
| Саксафон-сапраніна | Es (мі-бэмоль) | Малая тэрцыя ўгору |
| Саксафон-сапрана | B (сі-бемоль) | Вялікая сэкунда ўніз |
| Альтовы саксафон | Es (мі-бэмоль) | Вялікая сэкста ўніз |
| Тэнаровы саксафон | B (сі-бэмоль) | Вялікая нона ўніз |
| Барытонавы саксафон | Es (мі-бэмоль) | Вялікая тэрцдэцыма ўніз |
| Басовы саксафон | B (сі-бэмоль) | Вялікая сэкунда цераз дзьве актавы ўніз |
| Кантрабасавы саксафон | Es (мі-бэмоль) | Вялікая сэкста цераз дзьве актавы ўніз |
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Саксафон — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па музыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |