Саксон Граматык
| Саксон Граматык | |
| па-лацінску: Saxo Grammaticus | |
| Нарадзіўся | каля 1150 |
|---|---|
| Памёр | 1220 |
| Грамадзянства | Данія |
| Навуковая сфэра | гісторыя |
| Вядомы як | аўтар «Дзеі данаў» |
Саксо́н Грама́тык (па-лацінску: Saxo Grammaticus, каля 1150 — 1220) — дацкі гісторык, аўтар грунтоўнае працы «Дзеі данаў» у шаснаццаці кнігах.
«Дзеі данаў» зьяўляюцца адначасова і адзінаю бясспрэчнаю крыніцаю ведаў пра самога Саксона. Адтуль мы даведваемся, што дзед і бацька гісторыка былі воінамі караля Вальдэмара I. Зь іншых крыніцаў таго часу, дзе ўзгадваюцца асобы зь іменем Саксон (Saxo), толькі адна лічыцца (без упэўненасьці) маючай дачыненьне да Саксона Граматыка — адпіс Капэнгагенскага арцыбіскупа Абсалона, дзе нейкаму Саксону даруецца доўг у дзьве з паловаю маркі. Верагодна, Саксон працаваў у адміністрацыі Абсалона. Выдатнае валоданьне лацінскаю моваю вымушае дасьледчыкаў думаць, што адукацыю Саксон атрымаў за межамі Даніі, магчыма ў Францыі.
Празваньне «Граматык» яму даў аўтар «Хронікі ютаў», складзенай каля 1342 году, выражаючы захапленьне ягонаю моваю.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Саксон Граматык — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў