Саламонавы астравы
| Саламонавы астравы Solomon Islands |
|||
|
|||
| Нацыянальны дэвіз: «To Lead is to Serve» | |||
| Дзяржаўны гімн «God Save Our Solomon Islands» |
|||
![]() |
|||
| Афіцыйная мова | Піджын ігліш | ||
| Сталіца | Ханіяра | ||
| Найбуйнейшы горад | Ханіяра | ||
| Форма кіраваньня | канстытуцыйная манархія Элізабэта ІІ Фрэнк Кабуі |
||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
142-е месца ў сьвеце 28 896 км² 3,2 |
||
| Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
170-е месца ў сьвеце 523 000 18,1/км² |
||
| СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
171-е месца ў сьвеце $1,525 млрд $2917 |
||
| Валюта | Даляр Саламонавых астравоў (SBD) |
||
| Незалежнасьць — ад Вялікабрытаніі |
7 ліпеня 1978 |
||
| Аўтамабільны знак | SOL | ||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .sb | ||
| Тэлефонны код | +677 | ||
Саламо́навы астравы (па-ангельску: Solomon Islands) — астраўная краіна ў паўднёва-ўсходняй Акіяніі, на ўсходзе ад Новай Гвінэі. Уваходзіць у склад Брытаскай Садружнасьці Нацыяў. Краіна разьмяшчаецца ва ўсходняй частцы архіпэлягу з такой жа назвай. Складаецца з 990 астравоў, агульная плошча якіх складае 28,8 тыс. км².
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Астравы былі адкрытыя ў 1568 годзе гішпаскім вандроўцам Альвара Мэндана дэ Нэйра. Эўрапейская калянізацыя пачалася ў ХІХ стагодзьдзі і паўночная частка архіпэлягу (з 1885 году) належала Нямеччыне, а паўднёвая (з 1893 году) Вялікабрытаніі. Некалькі астравоў былі перададзены Нямеччынай Вялікабрытаніі, якая ўсталявала тут свой пратэктарат. Астатнія нямецкія астравы Бугенвіль і Бука былі далучаныя да пратэктарату Нямецкай Новай Гвінэі.
Пад час Другой сусьветнай вайны (з 1942 году) астравы былі акупаваныя японскімі войскамі. З прычыны стратэгічнага становішча астравоў тут праходзілі адны з самы жорсткіх баёў у Ціхім акіяне. У 1943—1944 гадах японскія войскі былі выбітыя з архіпэлягу амэрыканскімі войскамі.
У 1976 годзе Саламонавы астравы атрымалі ўнутраную аўтаномію, а 7 ліпеня 1978 году атрымалі незалежнасьць, застаўшыся ў складзе Брытанскай Садружнасьці Нацыяў. У гады незалежнасьці краіна трапіла ў складанае эканамічнае становішча з прычыны усеагульнай карупцыі і значнага дэфіцыту бюджэту. Беспарадкі на вуліцах прывялі да яшчэ горшага крызысу. У ліпені 2003 году губэрнатар Саламонавых астравоў папрасіў аб міжнароднай дапамозе. Празь месяц на астравах высадзіліся 2200 паліцэйскіх з 20 краінаў Ціхага акіяна, на чале з Аўстраліяй і Новай Зэляндыяй.
1 траўня 2007 году астравы пацярпелі ад землятрусу і цунамі.
Палітыка [рэдагаваць]
Эканоміка [рэдагаваць]
Эканоміка Саламонавых астравоў заснаваная на сельскай гаспадарцы, якая складае 48% нацыянальнага прыбытку, паслугі складаюць 40% прыбытку, прамысловасьць — 9%. Краіна атрымлівае значную міжнародную дапамогу.
Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюцца: какосавая пальма, кававыя бабы, батат, пальмавы алей, маніёк.
Турызм на астравах не атрымаў значнага разьвіцьця. У 2000 годзе колькасьць турыстаў склала 15 тыс. чалавек (у асноўным з Аўстраліі, Маршалавых астравоў і Новай Зэляндыі).
На высьпе Бугенвіль знаходзяцца радовішчы медзі.
Галоўнымі партамі краіны зьяўляюцца Ханіяра, Яндзіна і Гізо.
Дэмаграфія [рэдагаваць]
Шчыльнасьць засяленьня астравоў невысокая, 94% насельніцтва складаюць саламонцы і мэлянэзійцы, 4% — палінэзійцы.
Па рэлігійным складзе насельніцтва: 77,5% — пратэстанты, 19,2% — каталікі.
На астравах ужываецца каля 80 моваў, з групы мэлянэзійскіх моваў і піджын інгліш, які выконвае функцыі lingua franca.
Геаграфія [рэдагаваць]
Асноўнымі астравамі краіны зьяўляюцца: Бугенвіль, Гуадалканал, Санта-Ісабэль, Малаіта, Сан-Крыстабаль, Шуазэль, Новая Георгія.
Паўночная частка архіпэлягу ўваходзіць у склад Папуа-Новай Гвінэі.
Астравы, у асноўным маюць вульканічнае паходжаньне, дзейнічаючыя вульканы: Балбі, Багана. Самая высокая кропка краіны знаходзіцца на вышыні 2743 км (востраў Бугенвіль). Клімат субэкватарыяльны, вільготны. Сярэднегадавая тэмпэратура вагаецца ад 26 °C да 28 °C. Ападкі складаюць ад 2300 да 7500 мм у год. З траўня да кастрычніка дзьме паўднёва-ўсходні пасат, са сьнежня да сакавіка — паўночна-заходні экватарыяльны мусон. Рэкі — невялікія і шматводныя. Большая частка астравоў пакрытая экватарыяльнымі лясамі (пальмы, фікусы і г. д.), у сухіх месцах саванамі.
Адміністрацыйны падзел [рэдагаваць]
Саламонавы астравы дзеляцца на 9 правінцыяў:
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Саламонавы астравы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||||
