Саламон і Сатурн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Саламон і Сатурн - твор англа-саксонскае літаратуры. Напісаны ў форме насычаных загадкамі дыялёгаў, у якіх Саламон, наймудрэйшы кароль ізрайльскае зямлі, і Сатурн, найстарэйшае божышча рымскае міталёгіі, які апісаны ў паэме ў вобразе прынца Халдэі, дапытваюць адзін аднаго па тэмах біблейскае, рунічнае й сярэднявечнае традыцыяў.

Паэма ўяўляе сабой спаборніцтва загадак паміж дзьвума пэрсанажамі ў манэры Прамовы Альвіса ды іншых падобных паэмаў Старэйшае Эдды. У Саламоне і Сатурне, выкарыстоўваючы хрысьціянскую традыцыю, як крыніцу для загадак, ход апавяданьня набывае даволі экзатычнае адценьне, дзе распавядаецца пра паўшых анёлаў і ўжываецца малітва Ойча наш у якасьці баявой замовы.

Вэрсіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Твор існуе ў трох вэрсіях: празаічнай, у Новэлевым кодэксу, і ў дзьвух алітэрацыйных.

Адна з паэтычных вэрсыяў выкарыстоўвае рунічны альфабэт, дзе самі руны сымбалізуюць адпаведныя стараангельскія словы, якія іх абазначаюць. Адсюль мы ведаем некалькі імёнаў для пашыранага набору рунаў, якія выкарыстоўваліся ў стараангельскім пісьменстве. Адна з загадкаў у празаічнай вэрсыі пытае: "Хто вынайшаў літары? Мэркурый-асілак!". Мэркурыям тут называюць Водэна (вядомага ў старажытна-ісьляндзкай мове, як Óðinnr альбо Одзін). Англа-саксы заўжды ідэнтыфікавалі Мэркурыя з Водэнам; днём абодзьвух зь іх зьяўлялася Серадаангельскай мове слова Wednesday бярэ свой пачатак ад імя вышэйшага бога Одзіна).[1]

Некаторыя вучоныя надаюць паэтычнае вэрсыі рысы ўзору арыенталізма, сыходзячы зь меркаваньняў, што гэткая вэрсыя адлюстроўвае невызначанасьць ангельскага народа датычна сваёй культурнае прыналежнасьці.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ J. S. Ryan "Othin in England: Evidence from the Poetry for a Cult of Woden in Anglo-Saxon England Folklore, Vol. 74, No. 3. (Autumn, 1963), pp. 460-480. See p.476.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]