Саламін
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Саламін (грэц. Σαλαμίνα) — востраў ў Эгейскім моры, найбуйнейшая з Саранэчных астравоў у Грэцыі недалёка ад Атэнаў. Пры Саламіне прайшла адна з самых вядомых бітваў старажытнай гісторыі, у якой грэкі пад камандаю Фэмістокла разьбілі пэрсыдзкі флёт у 480 годзе да н. э.
Саламін таксама вядомы як востраў Аякса — гамэраўскага героя, які ўзначальваў саламінян ў Траянскай вайне. Сёньня Саламін злучаецца зь Пірэйскім раёнам паромнай пераправай.