Саларская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Саларская мова
Salırça, سالارچا
Ужываецца ў Кітаі
Рэгіён правінцыі Цынхай, Ганьсу
Колькасьць карыстальнікаў 70 000 чал. (паводле зьвестак Ethnologue на 2002 г.)[1]
Клясыфікацыя

Алтайскія мовы

Афіцыйны статус
Код мовы
ISO 639-2(T) slr

Сала́рская мова (саманазва: Salırça, سالارچا) — мова агускае групы цюрскае моўнае сям'і, на якой размаўляе цюрскі народ салары. Носьбіты мовы распаўсюджаныя галоўным чынам у правінцыях Цынхай і Ганьсу КНР, некаторыя носьбіты таксама пражываюць у горадзе Інін Сіньцьзян-Уйгурскага аўтаномнага раёну краіны.

Колькасьць салараў складае прыблізна 105 тыс. чал., зь іх на мове размаўляе прыкладна 60 тыс. чал.[1], пры гэтым каля 10 тыс. чал. можа размаўляць толькі па-саларску[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна зь некаторымі легендамі, сучасныя салары зьявіліся на сваім сучасным месцы жыцьця ў XIV ст. у выніку міграцыі з Самарканду. Лінгвістычныя зьвесткі ўказваюць на прыналежнасьць мовы да агускае групы цюрскае сям'і моваў, гэтую клясыфікацыю здолеў абгрунтаваць лінгвіст Э. Ценішаў.

Сучасная саларская мова зазнае вызначаны ўплыў з боку кітайскае ды тыбэцкае моваў.

Статус[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Саларская мова мае афіцыйны статус ва ўсіх саларскіх аўтаномных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках[2] — Сюньхуа-Саларскім (у акрузе Хайдун правінцыі Цынхай) і Цьзішышань-Бааань-Дунсян-Саларскім (у Лінся-Хуэйскай аўтаномнай акрузе правінцыі Ганьсу) аўтаномных паветах.

Клясыфікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уваходзячы ў склад агускае групы, у саларскай мове знаходзіцца пэўная дзеля ўплыву з боку кыпчацкіх моваў, таксама прысутнічаюць ізаглёсы ўсходнецюрскіх моваў: пераход працюрскага -d- у -d- як у саянскіх мовах, а не ў -j-, як у астатніх агускіх мовах, да якіх належыць саларская; супрацьпастаўленьне перш за ўсё моцных ды слабых у сыстэме зычных на ўзор саянскіх, а таксама сарыг-югурскай і фуюйска-кыргыскай моваў.

Асноўная характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фаналёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фаналёгія саларскае мовы вытрымала ўплыў з боку кітайскай і тыбэцкай моваў. Дадаткова, /k, q/ і /g, ɢ/ сталіся асобнымі фанэмамі ў запазычаных словах, як і ў іншых цюрскіх мовах[3].

  • Зычныя[3]:
Лябіяльныя
(вуснавыя)
Зубныя Рэтрафлексныя Альвэапалятальныя Вэлярныя
(заднеязычныя)
Увулярныя Глётальныя
Выбухныя p b t d k ɡ q ɢ
Афрыкаты t͡ʂ d͡ʐ t͡ɕ d͡ʑ
Фрыкатыўныя f (v) s z ʂ ɕ x ʁ h
Насавыя m n
Апраксыманты w l r j
  • Галосныя:

Галосныя гукі ў саларскай мове маюць тыповы цюрскі характар. Падзяляюцца на галосныя задняга шэрагу a, ɨ, o u і адпаведныя ім галосныя пярэдняга шэрагу e, i, ø, y[4].

Кітайскі ды тыбэцкі ўплыў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як адзначана вышэй, саларская мова характарызуецца вызначанаю ступеньню кітайскага і тыбэцкага ўплыву. Гэты ўплыў асабліва выражаны ў дыялекце мясцовасьці Амдо. Нягледзячы на тое, што саларская мова мае цюрскае паходжаньне, асноўная частка асаблівасьцяў мовы ўзьнікла праз уплыў кітайскае мовы, прыкладна 20% і 10% лексыкі мовы маюць адпаведна кітайскае і тыбэцкае паходжаньне. Тым ня менш, на думку некаторых дасьледнікаў, у Кітаі праводзіцца палітыка адмаўленьня гэтых уплываў і падкрэсьліваньня цюрскага характару мовы[5]. У саларскай мове выкарыстоўваецца пісьмовасьць на аснове кітайскіх герогліфаў, што зьвязана з адсутнасьцю ўласнае пісьмовасьці[6].

Пісьмовасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апрача кітайскае пісьмовасьці, у саларскай мове таксама мае ўжытак і пісьмовасьць на арабскай аснове[7], некаторая частка этнічных салараў выказваюць пажаданьні выкарыстоўваць лацінскую графіку[8]. Праз адсутнасьць афіцыйнае сыстэмы пісьмовасьці салары карыстаюцца кітайскай, што тлумачыцца жаданьнем падкрэсьліць сваю прыналежнасьць да кітайскае палітычнае нацыі[9].

Існуе праект лацінізацыі мовы на аснове кітайскае сыстэмы піньінь, які быў ажыцьцяўлены этнічным саларам Ма Куанлінам для дыялекту мэнгда[10].

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Тенишев Э. Р. Саларский язык. — М.: Издательство восточной литературы, 1963. — 56 с. — (Языки зарубежного Востока и Африки).
  • Hahn, R. F. 1988. Notes on the Origin and Development of the Salar Language, Acta Orientalia Hungarica XLII (2–3), 235–237.
  • Dwyer, A. 1996. Salar Phonology. Unpublished dissertation University of Washington.
  • Dwyer, A. M. 1998. The Turkic strata of Salar: An Oghuz in Chaghatay clothes? Turkic Languages 2, 49–83.
  • Dwyer, Arienne M (2007). Salar: A Study in Inner Asian Language Contact Processes; Part 1: Phonology. Harrassowitz Verlag. ISBN 3-447-04091-2.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Salar | Ethnologue
  2. ^ Fèlix Martí 52 (Bilingual education and bilingualism) // Words and worlds: world languages review / Fèlix Martí. — (ілюстраванае выданьне). — Multilingual Matters, 2005. — С. 123. — ISBN 1-85359-827-5
  3. ^ а б Dwyer & 2007 (96)
  4. ^ Dwyer (2007:121)
  5. ^ William Safran 1 (Cass series--nationalism and ethnicity) // Nationalism and ethnoregional identities in China / William Safran. — ілюстраванае выданьне. — Psychology Press, 1998. — С. 72. — ISBN 0-7146-4921-X
  6. ^ Thammy Evans Great Wall of China: Beijing & Northern China. — (ілюстраванае выданьне). — Bradt Travel Guides, 2006. — С. 42. — ISBN 1-84162-158-7
  7. ^ Ainslie Thomas Embree, Robin Jeanne Lewis 4 // Encyclopedia of Asian history / Ainslie Thomas Embree. — 2. — Scribner, 1988. — С. 154. — ISBN 0-684-18901-1, Унівэрсытэт Мічыгану.
  8. ^ William Safran 1 (Cass series--nationalism and ethnicity) // Nationalism and ethnoregional identities in China / William Safran. — (ілюстраванае выданьне). — Psychology Press, 1998. — С. 77. — ISBN 0-7146-4921-X
  9. ^ Page 68, Allatson, Paul, MacCormack, Jo. (2008) Exile Cultures, Misplaced Identities. Rodopi
  10. ^ MA Quanlin, MA Wanxiang, and MA Zhicheng; Kevin Stuart (сьнежань 1993) Salar Language Materials (pdf) часопіс SINO-PLATONIC PAPERS, №43, ст.3. Department of East Asian Languages and Civilizations, University of Pennsylvania, Philadelphia, PA 19104-6305 USA. Праверана 4 кастрычніка 2013 г.