Сальма Хаек

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сальма Хаек
Salma Hayek
Salma Hayek Deauville 2012.jpg
Сальма Хаек у 2012 годзе
Дата нараджэньня 2 верасьня 1966 (48 гадоў)
Месца нараджэньня Коацакаалькас, Мэксыка
Грамадзянства Мэксыка, ЗША
Прафэсія актор, сьпявачка, кінарэжысэр, кінапрадусар
Кар’ера 1988—дагэтуль
IMDb ID 0000161

Сальма Вальгарма Хаек Хімэнэс-Піно (па-гішпанску: Salma Valgarma Hayek Jiménez-Pinault, нар. 2 верасьня 1966[1] году, Коацакаалькас, Мэксыка) — мэксыкана-амэрыканская акторка, рэжысэр і прадусар. Яна пачала сваю кар’еру ў Мэксыцы, сыграўшы галоўныя ролі ў тэленавэле «Тэрэза» й фільме «Алея цудаў», за якую была намінаваная на прэмію Арыель. У 1991 годзе Хаек пераехала ў Галівуд і стала вядомай дзякуючы ролям у галівудзкіх фільмах, як то «Роспачны» (1995), «Догма» (1999), і «Дзікавы, дзікавы Захад» (1999).

Хаек зьнялася ў больш як 30 фільмах. Яна ёсьць першай мэксыканкай, якая была намінавана на прэмію «Оскар» за лепшую жаночую ролю ў 2002 годзе. Другая пасьля Фэрнанда Мантэнэгра з трох лацінаамэрыканскіх акторак у гісторыі, якая была намінавана на гэтую ўзнагароду, трэцяй зьяўляецца Каталін Сандына Марэна. Сальма мае гішпана-лібанскае паходжаньне[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сальма Хаексховішча мультымэдыйных матэрыялаў