Сальрэсоль
Сальрэсо́ль — штучная мова, якую ў 1817 годзе стварыў француз Жан Франсуа Сюдр (Jean François Sudre). Альфабэт гэтай мовы грунтуецца на сямі нотах сальфэджыо, адсюль пайшла назва мовы: sol-re-sol, што і азначае «мова».
Словы гэтай мовы магчыма выражаць:
- назвамі нот:
do, re, mi, fa, sol, la, siці скарочана:d, r, m, f, so, l, s - лічбамі:
1, 2, 3, 4, 5, 6, 7 - колерамі вясёлкі:
чырвоны, аранжавы, жоўты, зялёны, блакітны, сіні, фіялетавы - выконвацца на музычных інструмэнтах ці голасам
- сямю рознымі сымбалямі, флагамі ці жэстамі
Розныя варыянты выражэньня дазваляюць ужываць мову сальрэсоль людзям з абмежаванымі магчымасьцямі: сьляпым ці глуханямым.
Слоўнік сальрэсоля створаны поўнасьцю a priori. Словы згрупаваны ў катэгорыі:
- Doredo = час
- Doremi = дзень
- Dorefa = тыдзень
- Doresol = месяц
- Dorela = год
- Doresi = стагодзьдзе
Антонімы ўтвараюцца інвэрсіяй:
- Misol = бог — Solmi = д'ябал
- Fala = добры — Lafa = дрэнны
- Sollasi = падымацца — Silasol = спускацца
Часьціны мовы пазначаюцца розным месцам націску ў слове (дзеясловы — без націску, назоўнікі — націск на першым складзе, прыметнікі — на перадапошнім, прыслоўі — на апошнім).
- Midofa = аддаваць перавагу (дзеясловы — без націску)
- Midofa = перавага (назоўнікі — націск на першым складзе)
- Midofa = пераважны (прыметнікі — на перадапошнім)
- Midofa = пераважна (прыслоўі — на апошнім)
Сальрэсоль некаторы час была даволі папулярная, але потым саступіла больш пасьпяховым мовам: валяпюк і эспэранта.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Сальрэсоль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Page solresol — граматыка мовы, слоўнікі (па-ангельску і па-француску)
| Штучныя мовы | |
|---|---|
| Міжнародныя штучныя мовы |
Глоса · Іда · Міжславянская мова · Словіё · Словянскі · Унівэрсалглот · Эспэранта · Эспэранта II · Эспэрантыда · Adjuvanto · Adjuvilo · Alayun · Communicationssprache · Europanto · Folkspraak · Frater · Glagolica · Idiom Neutral · Interlingua · Kotava · Latino sine Flexione · Lingua Franca Nova · Mondial · Mundolinco · Novial · Occidental (альбо Interlingue) · OMO · Proslava · Romanica · Románico · Romanid · Sona · Spokil · Unitario · Uropio · Volapük
|
| Мовы выдуманых народаў/сьветаў |
Бабілён-17 · Квэнья · Клінгонская мова · Ліднэві · Мандалорская мова · Мовы Міжзем'я · Навамоўе · Паўночнаславянскія мовы · Сыбірская мова · Чатлана-пацакская мова · Aurebesh · Baronh · Brithenig · D’ni · Enochian · Larimin · Marain · Nadsat · Pravic · Ptydepe · Simlish · Sindarin · Speedtalk · Starsza Mowa · Teonaht · Volapük · Wenedyk
|
| Апрыёрныя мовы і праекты |
|
| Партал · WikiProject(анг.) | |