Салянка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Салянка

Салянка — суп на крутым мясным, рыбным або грыбным булёне з вострымі заправамі. Салянкі бываюць трох відаў: мясныя, рыбныя і грыбныя. Аснова салянкі кісла-салёна-вострая з-за даданьня такіх кампанэнтаў, як салёныя агуркі, масьліны, капэрсы, лімоны, квас, салёныя або марынаваныя грыбы. Салянка злучае ў сабе кампанэнты і капуснага супу (капуста, сьмятана), і расольніка (салёныя агуркі, агурочны расол). У мясныя салянкі ідзе абсмаленае адварное мяса розных відаў, саланіна, вэнджаныя мясныя і каўбасныя вырабы. У рыбныя салянкі ідзе адварная, салёная, вэнджаная чырвоная рыба (асётравыя). Ва ўсіх салянках шмат вострых прыпраў — перцу, пятрушкі і кропу.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Салянкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў