Салігорскі раён
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Салігорскі раён | |
| Краіна | Беларусь |
| Уваходзіць у | Менская вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Салігорск |
| Дата ўтварэньня | 6 студзеня 1965 |
| Насельніцтва (2006) | 37,9 тыс. |
| Шчыльнасьць | 15,16 чал./км² |
| Плошча | 2,5 тыс. км² |
| Месцазнаходжаньне Салігорскага раёну | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +2 |
| Тэлефонны код | +375-17-10 |
| Паштовыя індэксы | 223 7хх |
| Афіцыйны сайт | |
Саліго́рскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2,5 тыс. км². Насельніцтва — 37,9 тыс. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Салігорск.
Зьмест |
Геаграфічнае становішча [рэдагаваць]
Мяжуе са Слуцкім, Любанскім, Капыльскім раёнамі Менскай вобласьці, Лунінецкім і Ганцавіцкім раёнамі Берасьцейскай вобласьці, Жыткавіцкім раёнам Гомельскай вобласьці.
Рэльеф і карысныя выкапні [рэдагаваць]
Раён разьмешчаны на паўночнай ускраіне Прыпяцкага Палесься. Пераважаюць вышыні 135—150 м, максымальная 182 м каля вёскі Кастрычнік.
У Салігорскім раёне здабываюць: калійнныя і каменныя солі, торф, пяскова-жвіравыя матэрыялы, будаўнічыя пяскі.
Клімат і расьліннасьць [рэдагаваць]
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,1 °C, ліпеня 18,1 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 600 мм Вэгетацыйны пэрыяд — 184 дні.
Лясы (42% тэрыторыі раёну) пераважна іглічныя, чорнаалешнікавыя, бярозавыя. Пад балотамі 2% плошчы раёну.
Гідраграфія [рэдагаваць]
Па тэрыторыі раёну працякаюць: рака Случ (з прытокам Морач), Лань. Разьмешчаны Салігорскае і Чырвонаслабадзкое вадасховішчы.
Гаспадарчая дзейнасьць [рэдагаваць]
Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі, вырошчваньні буракоў. Разьвіта птушкагадоўля. Вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, бульбу, цукровыя буракі, гародніну, рапс. Рыбгас «Чырвоная Слабада».
Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, паліўнай, машынабудаўнічай, харчовай прамысловасьці.
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Слуцак — Салігорск, аўтадарога Слуцак — Мікашэвічы.
Інфармацыя для турыстаў [рэдагаваць]
Захаваліся помнікі архітэктуры: Сьвята-Мікалаеўская царква (1859) у мястэчку Старобін, Сьвята-Ўзьнясенская царква (1845) у в. Вялікі Ражан, вятрак (2-я палова XIX ст.) у в. Першамайск, Сьвята-Пакроўская царква ў в. Чыжэвічы.
Выбітныя асобы [рэдагаваць]
- Браніслаў Залескі (1820—1880) — беларускі і польскі мастак.
- Канстантын Валасовіч (1869—1919) — беларускі геоляг, географ і хімік.
- Васіль Корж (1899—1967) — удзельнік 2-й Сусьветнай вайны, Герой Савецкага Саюзу.
- Браты Цубы — вядомыя партызаны, удзельнікі 2-й Сусьветнай вайны.
Літаратура [рэдагаваць]
- Солигорский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Здымкі на Radzima.org
- Салігорскі раён (рас.) на «Глёбусе Беларусі»
|
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||