Салідарнасьць (рух)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Салідарнасьць (па-расейску: Солидарность) — новы бязьлідэрны шырокі расейскі лібэральна-дэмакратычны апазыцыйны антыкрамлёўскі рух, які адстойвае клясычныя эўрапейскія лібэральныя і дэмакратычныя каштоўнасьці і аб’ядноўвае розныя дэмакратычныя арганізацыі. Раней больш або меней няўдалыя спробы аб’яднаньня былі прадпрынятыя арганізацыямі Камітэт-2008, Народна-дэмакратычны зьвяз, АГФ, Іншая Расея, Нацыянальная асамблея Расейскай Фэдэрацыі. У новы рух увойдуць сябры гэтых арганізацый, а таксама сябры партый СПС і Яблык. Ставіць мэтай прыход да ўлады. Праграма руху — праект «300 крокаў да свабоды». НБП у руху ня будзе, бо ў рух не прымаюцца клясычныя левыя, але рух будзе супрацоўнічаць з нацыянал-бальшавікамі і падтрымліваць іх па супадальных пытаньнях[1].

Салідарнасьць правяла свае канфэрэнцыі ўжо ў дзясятках расейскіх гарадоў. Галоўнымі арганізатарамі салідарнасьці і распрацоўнікамі яе ідэалёгіі зьяўляюцца Гары Каспараў, Уладзімер Мілаў, Ільля Яшын і Ўладлен Максімаў[2].

У першапачатковы склад кардынацыйнай групы ўвайшлі Мікіта Белых, Дзяніс Білунаў, Уладзімер Букоўскі, Ігар Ярмоленка, Гары Каспараў, Уладзімер Мілаў, Барыс Нямцоў, Леў Панамароў, Максім Рэзьнік, Аляксандар Рыклін, Юры Самадураў, Ільля Яшын. Пазьней да кардынацыйнай групы далучыліся Вольга Курносава, Алег Казлоўскі, Іван Старыкаў і Андрэй Іларыёнаў[3].

Устаноўчы зьезд дэмакратычнага руху «Салідарнасьць» вызначаны на 13 сьнежня[4].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зацемкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]