Саліпсызм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Саліпсызм (ад лац. solus - адзіны і ipse - сам) — спрэчны філязофскі падыход, крайняя форма суб'ектывізму, у якой існуе толькі суб'ект, а ўся рэчаіснасьць зьяўляецца толькі сумай ягоных уражаньняў. Заснавальнікам гэтай тэорыі лічыцца сафіст Горгіяс, які сьцьвярджаў, што:

  • Нічога не існуе
  • Нават калі штосьці існуе, ніхто б ня мог пра гэта ведаць
  • Нават калі б хто-небудзь пра гэта ведаў, то ня мог бы гэта нікому паведаміць.

Лічыцца, што панятак "саліпсызм" увёў Рэнэ Дэкарт. Саліпсызм набліжаецца да ўсходняй філязофіі.