Сама
Сама (памёр у 658 годзе) — першы вядомы па імені славянскі князь, заснавальнік дзяржавы Сама.
Згодна з Кронікай Фрэдэгара, Сама быў франкскім гандляром з Сянонскай вобласьці[1]. Фінскі філёлаг Й. Міккала мяркуе, што гандляр Сама быў гала-рымлянінам [2]. Ён узначаліў паўстаньне славян (венедаў) супраць Аварскага каганата, у выніку быў абраны каралём (ваенным правадыром) і выйграў вайну. Кроніка Фрэдэгара адносіць гэтую падзею да 623 года.
Аднак існуюць сумневы ў франкскім паходжаньні Сама. Так позьняя традыцыя, запісаная ў створанай каля 870 года ў Баварыі па-лацінску: «Conversio Bagoariorum et Carantanorum» («Зварот Баварыі і харутан»), лічыць Сама славянінам: «У часы слаўнага караля франкаў Дагабэрта славянін нейкі, імем Сама, які пражываў у харутан, быў правадыром гэтага племя». [3]
Пасьля сьмерці Сама ў 658 годзе дзяржава, створаная ім, распалася пад напорам авараў.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Лічыцца, што маецца на ўвазе горад Санс ў Францыі.
- ^ Дзяржава Сама як ідэалягічны аргумэнт
- ^ «Conversio». c. 4. MG, SS. T. XI, p. 7., Цытата прыведзеная па Грацианский Н. Славянскае царства Сама (да крытыкі вестак «Хронікі Фредегара») // Гістарычны часопіс. — 1943. — № 5. — С. 45.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Першы славянскі князь Сама — да сённяшняга часу нявырашанае пытаньне, Міхал Лаштовічка(рас.)
- Імпэрыя Сама на тэррыторыі Чэхіі(рас.)
- Грацыанскі Н. Славянскае царства Сама (да крытыкі «Кронікі Фрэдэгара») (рас.) // Гістарычны часопіс. — 1943. — № 5. — С. 41—47.
