Самалёт-зьнішчальнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Амэрыканскі зьнішчальнік пятага пакаленьня F-22 Raptor
Зьнішчальнік-бамбавік F-35
Расейскі зьнішчальнік чацьвёртага пакаленьня Су-27

Зьнішчальнік — вайсковы самалёт, прызначаны ў першую чаргу для зьнішчэньня паветраных мэт.

Ужываецца для заваёвы перавагі ў небе над супернікам, а таксама для суправаджэньня бамбавікоў, транспартных самалётаў, самалётаў грамадзянскай авіяцыі, абароны наземных аб'ектаў ад авіяцыі суперніка. Радзей зьнішчальнікі выкарыстоўваюцца для нападу на наземныя і марскія мэты.

Клясыфікацыя зьнішчальнікаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Франтавыя зьнішчальнікі — прызначаныя для заваёвы панаваньня ў паветры шляхам зьнішчэння авіяцыі суперніка ў манеўраным паветраным баю. Таксама выкарыстоўваюцца для агнявой падтрымкі наземных сіл.
  • Зьнішчальнікі-перахопнікі — прызначаныя для абароны наземных аб'ектаў ад сродкаў паветранага нападу (самалётаў, крылатых ракет) шляхам іх зьнішчэння ракетным узбраеньнем на вялікіх адлегласьцях ад абараняемых аб'ектаў.
    • начныя зьнішчальнікі — адмыслова абсталяваныя для супрацьстаяньня з авіяцыяй суперніка ў начных умовах.
  • Штурмавікі — прызначаныя для выкананьня задач агнявой падтрымкі сваіх войскаў і штурмоўкі наземных аб'ектаў суперніка (як стацыянарных, так і рухомых), выкарыстаючы адмысловую тактыку і ўзбраеньні.
  • Шматмэтавыя зьнішчальнікі (зьнішчальнікі-бамбавікі і т.п.).
  • Палубныя зьнішчальнікі - зьнішчальнікі якія базіруюцца на авіяносцах (ці буйных караблях).

Нягледзячы на агрэсіўную назву, зьнішчальнік належаць да абарончых тыпаў узбраеньняў, асобнага наступальнага значэньня зьнішчальная авіяцыя не мае. Таму ў сучасным сьвеце, ва ўмовах лакальных канфліктаў, зьнішчальнікі паступова становяцца больш унівэрсальнымі, і атрымліваюць магчымасьці нападу на наземныя аб'екты, гэта значыць з чыстых зьнішчальнікаў ператвараюцца ў зьнішчальнікі-бамбавікі. Разьвіцьцё жа сродкаў СПА прывяло да зьмяншэньня колькасьці зьнішчальнікаў-перахопнікаў.

Гл. таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Самалёт-зьнішчальніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў