Самалілэнд (дзяржава)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Самалілэнд
State of Somaliland
Flag of British Somaliland (1950-60).png
27 чэрвеня1 ліпеня 1960 Flag of Somalia.svg
Месцазнаходжаньне Самалілэнду
Афіцыйная мова Самалійская
Сталіца Харгейса
Форма кіраваньня Незалежная дзяржава
Мухамед Хаджы Ібрагім Эгаль
Гісторыя
 • утварэньне
 • аб’яднаньне з падапечнай тэрыторыяй Самалі

27 чэрвеня 1960
1 ліпеня 1960
Валюта Самалійскі шылінг
Незалежнасьць
ад Вялікабрытаніі
26 чэрвеня 1960


Дзяржава Самалілэнд (па-ангельску: State of Somaliland) — кароткачасовае дзяржаўнае ўтварэньне, якое існавала ў 1960 року ў паўночнай частцы сучаснага Самалі.

У красавіку 1960 Заканадаўчая асамблея пратэктарату Брытанскае Самалі прыняла рэзалюцыю, якая патрабавала прадастаўленьня незалежнасьці і аб’яднаньня з падапечнай тэрыторыяй Самалі у адзіную дзяржаву. У траўні брытанскі ўрад пачаў падрыхтоўку да прадастаўленьня незалежнасьці пратэктарату. 26 чэрвеня была абвешчаная незалежнасьць Дзяржавы Самалілэнд, прэм’ер-міністрам стаў Мухамед Хаджы Ібрагім Эгаль. На наступны дзень Заканадаўчая асамблея Самалілэнду прыняла біль, які фармальна дазваляў аб’яднаньне з Падапечнай тэрыторыяй Самалі.

Праз пяць дзён, 1 ліпеня 1960 Дзяржава Самалілэнд аб’ядналася з былой Падапечнай тэрыторыяй Самалі ў адзіную дзяржаву Самалі.

Міжнароднае прызнаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нягледзячы на кароткі тэрмін існаваньня, Дзяржава Самалілэнд атрымала міжнародна-прававое прызнаньне з боку 35 дзяржаваў (уключаючы Кітайскую Рэспубліку, Эгіпет, Этыёпію, Францыю, Гану, Ізраіль, Лібію, Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, Вялікабрытанію і ЗША)[1].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ [http://www.thebrenthurstfoundation.org/Files/Brenthurst_Commisioned_Reports/BD-1105_Consequences-of-Somalilands-International-Recognition.pdf THE BRENTHURST FOUNDATION Strengthening Africa’s economic performance AFRICAN GAme ChANGeR? The Consequences of Somaliland’s International (Non) Recognition]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]