Самелье

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Самелье правярае вытрымку віна

Самелье́ (па-француску sommelier) [sɔməlje] альбо чашнік — працаўнік рэстарана, адказны за набыцьцё, захоўваньне вінаў і прадстаўленьне іх кліенту.

Самелье складает вінную карту, займаецца дэгустацыяй вінаў і дае рэкамэндыцыі па выбары напояў наведвальнікам рэстарана. Самелье ў сваёй працы карыстаецца адмысловым «лейцарам самелье». Навучаньне самелье праходзіць у адмысловых школах самелье, дзе акрамя тэарэтычных ведаў аб гісторыі віна й вінаробных рэгіёнах, будучыя самелье вучацца раскладваць водары віна на складнікі й інтэрпрэтаваць атрыманыя букеты. У выніку прафэсійны самелье па водарах віна здольны вызначыць якасьць напою, гатунак вінаграду, і часм рэгіён паходжаньня віна й ягоны ўзрост. Нюх трэніруецца з дапамогай адмысловых набораў вінных водараў, з узорамі пахаў, сустракаемых у букетах.

У Сярэднія стагодзьдзі ў Францыі пры каралеўскам двары «самелье» называўся слуга, які адказваў за транспартоўку багажу, а пазьней за бялізну, посуд, правізію й вінны склеп.

Зьвяз самелье Францыі прысвойвае званьне «Мэтра самелье» тым, хто прапрацаваў больш за 10 гадоў на гэтай пасадзе.

Лейцар самелье

Этымалёгія [рэдагаваць]

Тэрмін паходзіць ад францускага «conducteur de bêtes de somme».

Спасылкі [рэдагаваць]


См. также [рэдагаваць]