Сампдорыя Генуя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Італіі Сампдорыя
Sampdoria badge.png
Поўная назва Unione Calcio Sampdoria, SpA
Заснаваны 1 жніўня 1946
Горад Генуя, Італія
Стадыён Люіджы Фэрарыс
Умяшчальнасьць: 36 536
Галоўны трэнэр Сініша Міхайлавіч
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2013—2014 12 месца
Афіцыйны сайт

Сампдорыя (па-італьянску: Sampdoria) — італьянскі футбольны клюб з гораду Генуя. Клюб быў створаны ў 1946 годзе ў выніку зьліцьця двух існуючых спартовых клюбаў, карані якога можна прасачыць да 1890-х гадоў, «Самп’ердарэнэзэ» й «Андрэа Дорыя». Сампдорыя ў цяперашні момант гуляе ў Сэрыі А.

І назва каманды й колеры кашуляў адлюстроўваюць адпаведныя прыкметы абодвух клюбаў, як то сплчэньне назваў і сіне-белыя й чырвона-чорныя колеры абодвух з былых клюбаў. Свае хатнія гульні «Сампдорыя» праводзіць на стадыёне «Люіджы Фэрарыс», які здольны зьмясьціць 36 536 аматараў футболу[1]. Гэтую пляцоўку клюб падзяляе зь яшчэ адным прадстаўніком гораду клюбам «Джэноа». Дэрбі паміж двума клюбамі шырока вядома як Дэрбі дэльля Лянтэрна.

«Сампдорыя» атрымоўвала скудэта толькі адзін раз у сваёй гісторыі, у сэзоне 1990—1991 гадоў. Клюб таксама чатыры разы станавіўся пераможцам Кубка Італіі (1985, 1988, 1989 і 1994) і адзін раз перамагаў у розыгрышу Супэркубка Італіі. Іхны самы вялікі эўрапейскі посьпех прыйшоў, калі яны атрымалі перамогу ў Кубку ўладальнікаў кубкаў у 1990 годзе. Яны таксама дасягнулі фіналу Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў ў 1992 годзе, дзе саступілі гішпанскай «Барсэлёне» зь лікам 1:0 пасьля дадатковага часу.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гімнастычны клюб «Самп’ердарэнэзэ» быў заснаваны ў 1891 годзе, адкрыўшы сваю ​​футбольную сэкцыю толькі ў 1899 годзе. Таксама ў гэты час клюб імя «Таварыства Андрэа Дорыя» быў заснаваны ў 1895 годзе, ён амаль адразу засяродзіў сваю ўвагу на футболе.

Клюб «Андрэа Дорыя» не ўдзельнічаў у першых чэмпіянатах Італіі па футболе, якія былі арганізаваныя італьянскай фэдэрацыі футболу, замест гэтага яны гулялі ў спаборніцтва, якія былі арганізаваныя італьянскай гімнастычнай фэдэрацыяй. Клюб у рэшце рэшт усё ж такі ўступіў у розыгрыш футбольнага чэмпіянату ў 1903 годзе, аднак гульцы не маглі перамагчы ў ніводнай гульне да 1907 году, калі яны нанесьлі паразу сваім мясцовым канкурэнтам клюбу «Джэноа» зь лікам 3:1.

Клюб не паказваў значных посьпехаў, толькі ў сэзоне 1910—1911 гадоў ён аказаўся вышэй па турнірнай табліцы за такія клюбы, як то «Ювэнтус», «Інтэрнацыянале» й «Джэноа» ў розыгрышу свайго рэгіёну.

Пасьля Першай сусьветнай вайны, «Самп’ердарэнэзэ», нарэшце, пачалі выступаць у розыгрышы італьянскага чэмпіянату, пасьля таго як яны выкупілі правінцыйны даваенны клюб «Про Лігурыя». Такім чынам, «Самп’ердарэнэзэ» й «Андрэа Дорыя» сустрэліся ў чэмпіянаце ў першы раз, «дарыянцы» атрымалі перамогу й згулялі ўнічыю (4-1 і 1-1), а таксама занялі другое месца пасьля «Джэноа» ў розыгрышу чэмпіянату ў Лігурыйскай зоне, атрымаўшы, такім чынам, права ўдзелу ў нацыянальным раўндзе.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 1 верасьня 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бразыліі Бр Жуніёр Коста 1983
2 Сьцяг Італіі Бр Эміліяна Вівіяна (ар. Палерма) 1985
3 Сьцяг Альжыру Аб Джамэль Мэсба 1984
4 Сьцяг Італіі ПА Алясандра Дэ Вітыс 1992
5 Сьцяг Італіі Аб Алесіё Раманьёлі (ар. Рома) 1995
6 Сьцяг Ганы ПА Альфрэд Данкан (ар. Інтэр) 1993
7 Сьцяг Італіі Нап Франчэска Фэдата 1992
9 Сьцяг Італіі Нап Стэфана Акака 1989
10 Сьцяг Сэрбіі ПА Ненад Крсьцічыч 1990
11 Сьцяг Італіі Нап Манолё Габыядыні 1991
12 Сьцяг Італіі Нап Джанлюка Санзонэ 1987
14 Сьцяг Гішпаніі ПА Пэдра Абіянг 1992
17 Сьцяг Італіі ПА Анджэлё Палёмба 1981
18 Сьцяг Аргентыны Нап Гансалё Бэрхэсіё 1984
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Італіі Аб Васка Рэджыні 1990
21 Сьцяг Італіі ПА Рабэрта Сарыяна 1991
22 Сьцяг Італіі ПА Люка Рыцца 1992
23 Сьцяг Бразыліі Нап Эдэр 1986
26 Сьцяг Аргентыны Аб Матыяс Сыльвэстрэ (ар. Інтэр) 1984
27 Сьцяг Чарнагорыі Нап Лука Джорджэвіч (ар. Зэніт) 1994
28 Сьцяг Італіі Аб Даніеле Гастальдэльлё (капітан) 1983
29 Сьцяг Італіі Аб Лярэнца Дэ Сыльвэстры 1988
32 Сьцяг Італіі ПА Марка Марк’ёньні 1980
44 Сьцяг Італіі Аб Мікеле Фарнасьер 1993
77 Сьцяг Польшчы Нап Павал Вшолэк 1992
86 Сьцяг Італіі Аб Фабрыцыё Качаторэ 1986
96 Сьцяг Італіі Бр Самуэле Масолё

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]