Самуіл Жытлоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Самуіл Жытлоўскі
Міністар па справах нацыянальных меншасьцяў БНР
25 сакавіка 1921 — 1923
Папярэднік: Жыдаховіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1870(1870)
Віцебск
Памёр: XX стагодзьдзе
Адукацыя:

Саму́іл Во́сіпавіч Жытло́ўскі (1870, Віцебск — ?) — беларускі палітычны й габрэйскі грамадзкі дзяяч.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З жыдоўскае купецкае сям’і, брат Хаіма й Міхаэля Жытлоўскіх. Скончыў Смаленскую рэальную вучэльню. Навучаўся ў Маскоўскай кансэрваторыі (скрыпічны й дырыжэрскпі факультэты). Адначасова вольны слухач юрыдычнага факультэту маскоўскага ўнівэрсытэту. Вярнуўся ў Віцебск, выкладаў музыку, зладзіў сымфанічны аркестар, якім дырыжаваў. Таксама даваў сольныя канцэрты як скрыпач. Адначасова ўваходзіў у разнастайныя камэрцыйныя таварыствы, займаў пасады сакратара, намесьніка старшыні, старшыні. У 1905—1906 жыве ў Рызе, Санкт-Пецярбургу, пасьля ў Маскве. Пасьля кастрычніцкага перавароту ў 1917 пераяжджае зь сям’ёй (жонкай, сынам і дзьюма дочкамі) у Вільню, адтуль у Коўню.

25 сакавіка 1921 уведзены ў склад ураду БНР як міністар па справах нацыянальных меншасьцяў.[1] Адразу ж даў інтэрвію, якое было надрукаванае ўва ўсіх жыдоўскіх газэтах, якія выходзілі ў Летуве, Францыі й ЗША.[2] Напрыканцы сакавіка 1921 падпісаў дамову з урадам БНР пра раўнапраўе беларусаў і жыдоў, прадстаўніцтва жыдоў у органах улады. Намагаўся заручыцца дапамогай жыдоўскае дыяспары ў сьвеце ў будаўніцтве незалежнае Беларусі. Для гэтага наведаў Бэрлін, Парыж, Лёндан, дзе вёў перамовы зь мясцовымі жыдоўскімі дзеячамі й арганізацыямі. У гэтай справе разьлічваў на дапамогу свайго брата — выбітнага жыдоўскга дзеяча Хаіма Жытлоўскага. Зьбіраўся наведаць ЗША й прыняць удзел у 12-м сіянісцкім кангрэсе ў Карлзбадзе, але ці зрабіў гэта невядома: засталіся адно лісты, у якіх ён казаў пра свой намер і прасіў для змаганьня з пагромамі 5 тысячаў фунтаў стэрлінгаў штомесячна і яшчэ 2 тысячы фунтаў аднаразова на выдавецкія патрэбы. У 1923 пакінуў пасаду міністра БНР.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ягоны ўнук — Даніель Цэйтлін, псыхоляг у Швайцарыі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Б. П.—Б.  Новый Министръ національныхъ меньшинствъ. / Вадим Белов // Свободное слово : Ежедневная демократическая національная газета. — Ревель(Талін): Прогрессъ, 19.04.1921. — № 2. — С. 3.
  2. ^ С. Ж. Интервью съ министромъ по деламъ національныхъ меньшинствъ Бѣлорусской Народной Республики С. Житловскимъ. / Вадим Белов // Свободное слово : Ежедневная демократическая національная газета. — Ревель(Талін): Прогрессъ, 21.07.1921. — № 78. — С. 3.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]