Самэлье

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Самэлье правярае вытрымку віна

Самэлье́ (па-француску: sommelier [sɔməlje]) альбо чашнік — працаўнік рэстарану, адказны за набыцьцё, захоўваньне вінаў і прадстаўленьне іх кліенту.

Самэлье складае вінную карту, займаецца дэгустацыяй вінаў і дае рэкамэндыцыі па выбары напояў наведвальнікам рэстарану. Самэлье ў сваёй працы карыстаецца адмысловым «лейцарам самэлье». Навучаньне самэлье праходзіць у адмысловых школах самэлье, дзе акрамя тэарэтычных ведаў аб гісторыі віна й вінаробных рэгіёнах, будучыя самэлье вучацца раскладваць водары віна на складнікі й інтэрпрэтаваць атрыманыя букеты. У выніку прафэсійны самэлье па водарах віна здольны вызначыць якасьць напою, гатунак вінаграду, і часм рэгіён паходжаньня віна й ягоны ўзрост. Нюх трэніруецца з дапамогай адмысловых набораў вінных водараў, з узорамі пахаў, сустракаемых у букетах.

У сярэднія стагодзьдзі ў Францыі пры каралеўскам двары «самэлье» называўся слуга, які адказваў за транспартоўку багажу, а пазьней за бялізну, посуд, правізію й вінны склеп.

Зьвяз самэлье Францыі прысвойвае званьне «Мэтра самэлье» тым, хто прапрацаваў больш за 10 гадоў на гэтай пасадзе.

Лейцар самэлье

Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрмін паходзіць ад францускага «conducteur de bêtes de somme».

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]