Самюэль дэ Шамплен

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Самюэль дэ Шамплен

Самюэ́ль дэ Шампле́н (па-француску: Samuel de Champlain; 1567, Бруаж, Францыя25 сьнежня 1635) — францускі гідрограф, дасьледчык Канады і паўночнага ўсходу ЗША.

У 1603 годзе зьдзейсьніў падарожжа па рэках Сьвятога Лаўрэнція і Сагенёй. У 16041606 гадох правёў дасьледаваньні ўздоўж Атлянтычнага ўзьбярэжжа Паўночнай Амэрыкі (п-авы Новая Шатляндыя і Кейп-Код, залівы Фанды, Масачусэтс), адкрыў востраў Нантакет. У 1608 годзе ў вусьці ракі Сьв. Ляўрэнція заснаваў Квэбэк, у 1609 годзе дасьледаваў раку Рышэльё — правы прыток ракі Св. Лаўрэнція, адкрыў возера, пазьней названае ягоным імем, Адырондак і Зялёныя горы (Грын-Маўнтынс). У 16091615 займаўся пошукам водных шляхоў да Ціхага акіяна, у 16151616 па рэках Сьв. Ляўрэнція й іншых дасягнуў Гурон.