Сангушкі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Сангушкі (па-польску: Sanguszko) — беларускі і ўкраінскі арыстакратычны род.
Меў родавы герб Пагоня Літоўская як ідучы ад вялікага князя Альгерда.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя роду
Фёдар (Федзька) Альгердавіч (каля 1335 - 1404), удзельны князь у Ратне, Ковелі, Любомлі (на Валыні, у Пінскіх балотах) і ў Кобрыне. Акрамя гэтых маёнткаў да родавых гнёздаў князёў Сангушкаў належалі Смаляны і Абольцы (Аршанскі павет), Ракаў (Менскі павет), Горваль (Рэчыцкі павет).
Сангушка Федзькавіч (пам. 1443). Даў пачатак імені роду (па меркаваньні Юзэфа Вольфа, Сангушка — скарочанае ад Сямён).
Род Сангушкаў лічыўся ў Вялікім княстве Літоўскім сваяцкім да каралеўскай і вялікакняскай дынастыі Ягелонаў (Ягайлавічаў). У 15 і 16 стагодзьдзях правы ўдзельных князёў Сангушкі, як і іншыя нашчадкі Гедыміна і Альгерда, страцілі, але захавалі свае значныя маёнткі на правах уплывовых магнатаў. Доўга захоўвалі Сангушкі і праваслаўнае веравызнаньне.
У 15 стагодзьдзі род Сангушкаў падзяліўся на асобныя лініі, якія адпаведна мелі маёнткі ў розных мейсцах дзяржавы.
Старэйшая лінія, Сангушка-Кашырскія, абарвалася ў 1653 г. Малодшая лінія, Сангушка-Кавельскія, прыняла прозьвішча Сангушка-Любартовіч згодна зь легендай аб паходжаньні ад малодшага брату Альгерда Любарта.
Князь Павал Караль Сангушка-Любартовіч (1682 – 1750), маршалак літоўскі, моцна павялічыў уладаньні сям'і, ажаніўшыся з Марыянай Любамірскай, князёўнай Астроскай. Яго рэзыдэнцыя ў Славуце (Украіна) была аздобленая вядомай калекцыяй пэрсыдзкіх дываноў, вядомых як Сангушкаўскія дываны.
З далучэньнем Гаілцыі да СССР Сангушкі згубілі свае маёнткі і палац у Львове, і эмігравалі ў Бразылію.
Напрыканцы 20 стагодзьдзя род прадстаўлены адзіным чалавекам, князем Паўлам (нар. 1973), які пражывае ў Сан Паўла.
[рэдагаваць] Выбітныя прадстаўнікі роду
- Раман Сангушка — славуты вялікалітоўскі военачальнік, герой Інфлянцкае вайны.
- Яўстах Эразм Сангушка — ўдзельнік паўстаньня Касьцюшкі і вайны Напалеона супраць Расеі.
- Ягоны старэйшы сын Раман — удзельнік Лістападаўскага паўстаньня, быў сасланы ў Сыбір.
[рэдагаваць] Агульная генэалёгія Сангушкаў
Сангушка Федзькавіч, ж. – Ганна.
- Васіль Сангушкавіч
- Іван Сангушкавіч
- Аляксандар Сангушкавіч
- Міхал Сангушка
- Андрэй Сангушка-Кашырскі
- Аляксандар
- Леў
- Рыгор
- Адам Аляксандар
- Ганна
- Рыгор
- Леў
- Ганна
- Аляксандар
- Настасься
- Невідана
- Андрэй Сангушка-Кашырскі
- Андрэй Сангушка
- Міхал Сангушка
- Міхал Сангушкавіч
- Януш Сангушка
- Васіль
- Рыгор
- Андрэй
- Шымон Самуэль
- Казімер
- Геранім, біскуп Смаленскі.
- Ян Уладыслаў
- Геранім Сангушка, ж. – Канстанцыя з Сапегаў. Ад іх ідзе існуючая зараз галіна Сангушкаў (гл. ніжэй).
- Кацярына
- Крысьціна
- Еўфрасінія
- Гэлена
- Шымон Самуэль
- Фядора
- Андрэй
- Ганна
- Марына
- Магдалена
- Рыгор
[рэдагаваць] Генэалёгія існуючай галіны Сангушкаў
Геранім Сангушка, ж. – Канстанцыя з Сапегаў.
- Казімер Юзэф Антоні, ж. – Браніслава Пенёнзкувна.
- Павал Караль (1680 – 1750)
- Януш Аляксандар (1712 – 1775)
- Юзэф Павал (1740 – 1781)
- Раман, памер маладым.
- Геранім Януш (1743 – 1812)
- Яўстах Эразм (1768 – 1844)
- Дарота (1799 – 1829), м. – Караль Сангушка-Любартовіч.
- Раман Станіслаў (1800 – 1881)
- Марыя Клементына (1830 – 1903)
- Уладыслаў Геранім (1803 – 1870)
- Ядвіга Клементына (1830 – 1918)
- Раман Даміян (1832 – 1917)
- Павал Раман (1834 – 1876)
- Тэрэза Альжбета (1864 – 1954)
- Гэлена (1836 – 1890)
- Яўстах Станіслаў (1842 – 1903)
- Раман Уладыслаў Антоні (1901 – 1984)
- Пётр Антоні Самуэль (1937– 1989), ж. – Клод дэ Руа.
- Павал Францішак Раман (нар. 1973)
- Пётр Антоні Самуэль (1937– 1989), ж. – Клод дэ Руа.
- Раман Уладыслаў Антоні (1901 – 1984)
- Марыя Марыяна (1770 – 1827)
- Тэкля (1786 – 1827)
- Яўстах Эразм (1768 – 1844)
- Януш Уладыслаў (? – 1806)
- Ганна (1739 – 1766)
- Крысьціна (1741 – 1778)
- Кунегунда
- Ганна Кацярына
- Крысьціна

