Сандэрлэнд (футбольны клюб)
| Сандэрлэнд | |||
| Поўная назва | Sunderland Association Football Club | ||
|---|---|---|---|
| Мянушкі | Чорныя каты | ||
| Заснаваны | 1879 | ||
| Горад | Сандэрлэнд, Ангельшчына | ||
| Стадыён | Стэдыюм оф Лайт Умяшчальнасьць: 48 300 |
||
| Прэзыдэнт | Эліс Шорт | ||
| Галоўны трэнэр | Мартын О’Ніл | ||
| Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | ||
| · 2011—12 | 13 месца | ||
|
|||
| Афіцыйны сайт | |||
«Сандэрлэнд» (па-ангельску: Sunderland Association Football Club) — ангельскі футбольны клюб з аднайменнага гораду, адзін з найстарэйшых клюбаў Ангельшчыны (заснаваны ў 1879). «Сандэрлэнд» зьяўляецца шасьціразовым чэмпіёнам Ангельшчыны, прычым усе гэтыя перамогі былі дасягнутыя да Другой сусьветнай вайны, а пасьля Першай сусьветнай было выйграна толькі адно першынство Ангельшчыны: у 1892, 1893, 1895, 1902, 1913 і ў 1936. Найвышэйшае дасягненьне клюбу пасьля Другой сусьветнай вайны — перамога ў Кубку Ангельшчыны ў 1973 годзе. У апошні час клюб нярэдка пакідаў Прэм’ер-Лігу.
«Сандэрлэнд» доўгі час зьяўляўся рэкардсмэнам чэмпіянату па колькасьці праведзеных у ёй сэзонаў запар: клюб не пакідаў яе на працягу 68 сэзонаў, з 1890 па 1958. Гэты рэкорд быў пабіты «Арсэналам» у 1992 годзе. Свае хатнія матчы з 1997 году «Сандэрлэнд» праводзіць на «Стэдыюм оф Лайт», зьмяшчальнасьць якога пасьля рэканструкцыі 2000 году складае 49 тысяч чалавек. Да гэтага клюб выступаў на стадыёне «Рокер Парк». Найбольш прынцыповымі для «Сандэрлэнда» зьяўляюцца матчы з «Ньюкасл Юнайтэд». Гэтыя матчы вядомыя ў Ангельшчыне пад назвай Тайн-Ўірскае дэрбі, а першы матч паміж гэтымі камандамі адбыўся ў 1898 годзе.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Раньнія гады [рэдагаваць]
17 кастрычніка 1879 году жыхар Сандэрлэнда школьны настаўнік Джэймз Элан заснаваў «Sunderland District & Teachers Assosiation Football Club»[1]. Першую афіцыйна зарэгістраваную гульню каманда правяла 13 лістапада 1880 году супраць «Фэрыгіл Атлетык» і прайграла яе зь лікам 1:0. Першым хатнім стадыёнам для каманды стаў Блу Хаўс Філд, недалёка ад школы Джэймза Элана ў Гэндане. Клюб зьмяніў яшчэ тры стадыёна перад тым, як хатнім ў 1886 годзе стаў Ньюкасл Роўд. У 1881 году назва клуба было зьменена на «Sunderland Association Football Club», пасьля таго, як да яму дазволілі далучацца людзям іншых прафэсіяў, а ня толькі настаўнікам. Гэта дазволіла прыцягваць большую колькасьць гульцоў і палепшыла матэрыяльную базу клюба. Элан быў не задаволены тым, што клюб імкнецца стаць прафэсійным. У 1888 годзе ён пакінуў клюб і заснаваў іншы — «Сандэрлэнд Альбіён». Два клюбы з Сандэрлэнда канкуравалі паміж сабой да 1892 году, калі Альбіён быў расфармаваны.
Першым трэнэрам «Сандэрлэнду» стаў Том Ўотсан, які быў прызначаны на гэтую пасаду ў жніўні 1889 году. У гэты час іхныя матчы складаліся зь мясцовых спаборніцтваў, Кубка Ангельшчыны й таварыскіх матчаў з клюбамі Футбольнай лігі. З прычыны росту папулярнасьці каманда падала заяўку на ўдзел у Футбольнай Лізе. На сходзе Лігі, які разглядаў гэтую заяўку, клюб прапанаваў аплаціць усе выдаткі іншых клюбаў зьвязаныя з дарогай у Сандэрлэнд. У сэзоне 1890—1891 гадоў «Сандэрлэнд» дапусьцілі ў Футбольную Лігу. Ён замяніў «Сток Сіці», які заняў апошняе месца ў папярэднім сэзоне й ня быў пераабраны, такім чынам Сандэрлэнд ёсьць першым клюбам, які ўвайшоў у Лігу пасьля ейнага стварэньня ў 1888 годзе.
Актуальны склад [рэдагаваць]
Па стане на 14 сакавіка 2013 году
|
|
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Paul Days, John Hudson, Bernard Callaghan. «Sunderland AFC: The Official History 1879–2000». — Business Education Publishers Ltd, 1999. — P. 336. — ISBN 978-0-9536984-1-7.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Сандэрлэнд (футбольны клюб) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт клюбу(анг.)
|
|||||