Сант’яга-дэ-Кампастэля
Сант’я́ґа-дэ-Кампастэ́ля (па-гішпанску: Santiago de Compostela) — горад у паўночна-заходняй Гішпаніі, сталіца Аўтаномнае Супольнасьці Галісія. Насельніцтва — 93 000 (2003).
У катэдральным саборы гораду пахаваныя мошчы аднаго з 12 апосталаў Хрыста — Якава (па-гішпанску: Сант’яга Старэйшы альбо Хакоба (Santiago el Mayor o Jacobo), па-галісійску: Сант’яга Старэйшы (Santiago o Maior)). Паводле легенды сьвяты Якаў, хрысьціцель і патрон усяе Гішпаніі, прайшоў пешкі ўсю дарогу на Пірэнэйскі паўвостраў. Таму больш за 1000 гадоў існуе каталіцкі шлях-прошча — шлях сьвятога Якава, які вядзе ў сталіцу Галісіі. Гэты шлях ня раз быў тэмай сюжэтаў літаратуры і кінамастацтва.
У царкве Санта-Дамінга-дэ-Банаваль пахаваная гішпанская паэтка Расалія дэ Кастра.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Сант’яга-дэ-Кампастэля — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |