Сан-Дыега
| Сан-Дыега | |||||
| San Diego | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1602 | ||||
| Штат: | Каліфорнія | ||||
| Мэр: | Джэры Сэндэрз | ||||
| Насельніцтва • колькасьць: • шчыльнасьць: |
1 255 540 1494,7 |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC-7 UTC-7 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 32°42′54″ пн. ш. 117°09′45″ з. д. / 32.715° пн. ш. 117.1625° з. д.Каардынаты: 32°42′54″ пн. ш. 117°09′45″ з. д. / 32.715° пн. ш. 117.1625° з. д. | ||||
|
Сан-Дыега на мапе Каліфорніі
Сан-Дыега
|
|||||
Сан-Дыега (San Diego, мянушка: «Самы выдатны горад Амэрыкі») — горад на паўднёвым захадзе ЗША, адміністрацыйны цэнтар акругі Сан-Дыега ў штаце Каліфорнія. Насельніцтва 1,3 млн жыхароў (2005).
Зьмест |
Геаграфія [рэдагаваць]
Сан-Дыега разьмешчаны на мяжы з Мэксыкай — з поўдня да яго прымыкае мэксыканскі горад Ціхуана, на захадзе — узьбярэжжа Ціхага акіяна, на ўсходзе — адгор’і гор Сан-Ісідра.
Гісторыя [рэдагаваць]
У XVI стагодзьдзі на тэрыторыі гораду Сан-Дыега жылі індзейцы племені кумэяй. Першым эўрапейцам, хто зайшоў у заліў Сан-Дыега, быў Хуан Радрыгес Кабрыльё, які назваў порт Сан-Мігель. У лістападзе 1602 году Сэбастыян Віскаіна абсьледаваў гавань і даў ёй цяперашнюю назву, у гонар Сьвятога Дыега Алькаляйскага У 1769 г. Гаспар Партоля заснаваў тут крэпасьць, а францысканы, пад начальствам Хуніпэра Сэра заснавалі місію, якая ўжо да 1797 г. налічвала амаль паўтары тысячы новапавернутых. Пасьля атрыманьня Мэксыкай незалежнасьці ў 1823 г., місія трапіла ў дзяржаўнае кіраваньне. Пасьля амэрыкана-мэксыканскай вайны, Сан-Дыега па дамове Гуадалупе-Ідальга разам з Каліфорніяй быў далучаны да ЗША.
Транспарт [рэдагаваць]
У Сан-Дыега дзейнічае сыстэма хуткаснага трамвая, афіцыйная назва сыстэмы — San Diego Trolley (літаральны пераклад — «трамвай Сан-Дыега»). Сыстэма трамвая Сан-Дыега была адкрыта ў 1981 годзе і стала першай сучаснай трамвайнай сыстэмай ЗША, адкрытай пасьля доўгага пэрыяду заняпаду гэтага віду транспарту ў ЗША (з трыццатых гадоў).
Горад абслугоўвае Міжнародны аэрапорт Сан-Дыега.
Гарады-пабрацімы [рэдагаваць]
- Алькаля-дэ-Энарэс, Гішпанія
- Варшава, Польшча
- Джэлалабад, Аўганістан
- Ёкагама, Японія
- Кавітэ, Філіпіны
- Кампінаш, Бразылія
- Леон, Мэксыка
- Пэрт, Аўстралія
- Тайчжун, Тайвань
- Тэма, Гана
- Уладзівасток, Расея
- Ціхуана, Мэксыка
- Цюаньджоў, Кітай
- Чонджу, Паўднёвая Карэя
- Эдынбург, Шатляндыя
- Яньтай, Кітай
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Сан-Дыега — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- City of San Diego Official Website
- City of San Diego TV — live video
- Where to go and what to see in San Diego
- Official tourism site
- San Diego History
- Movie of the San Diego Exposition, 1915
- Virtual San Diego
- Port of San Diego
- San Diego International Airport
|
||||||||||||||
|
|||||