Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна
гішп. San Cristóbal de La Laguna
Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна
Escudo de San Cristóbal de La Laguna.svg Flag of San Cristóbal de la Laguna.svg
Герб Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуны Сьцяг Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуны
Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Канарскія астравы
Правінцыя: Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ
Плошча: 102,6 км²
Вышыня: 543 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 150 661 чал. (2009)
шчыльнасьць:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 38200-38299
Геаграфічныя каардынаты: 28°29′ пн. ш. 16°18′ з. д. / 28.483° пн. ш. 16.3° з. д. / 28.483; -16.3Каардынаты: 28°29′ пн. ш. 16°18′ з. д. / 28.483° пн. ш. 16.3° з. д. / 28.483; -16.3
Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна на мапе Канарскіх астравоў
Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна
Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна
Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.aytolalaguna.org/

Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна (па-гішпанску: San Cristóbal de La Laguna) — горад у Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Канарскія астравы на поўначы вострава Тэнэрыфэ. Горад зьяўляецца трэцім паводле колькасьці насельніцтва ў сваёй супльнасьці. Разам з Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ зьвязаны трамваям. Гістарычны цэнтар гораду занесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў 1999 годзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1494 годзе ў гэтым месцы прайшла Бітва пры Агуэры. Горад быў заснаваны паміж 1496 і 1497 гадамі Алёнсам Фэрнандэсам дэ Люга й быў сталіцай вострава пасьля сканчэньня заваёвы выспаў. Прыбярэжная тэрыторыя неклькі разоў падвяргалася нападам піратаў. Унівэрсытэт Ля-Лягуны быў заснаваны ў 1701 годзе.

Скарачэньне колькасьці насельніцтва й эканомікі ў XVIII стагодзьдзі прывяло да таго, што сталіца была перанесена ў Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ ў 1723 годзе. Санта-Крус з тых часоў зьяўляецца сталіцай вострава Тэнэрыфэ. Паўночны аэрапорт Тэнэрыфэ быў адкрыты ў 1930-х гадох, сёньня ён пашыраецца за кошт павелічэньня выкарыстаньня малабюджэтнымі авіякампаніямі.

Гістарычны цэнтар быў унесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО 2 сьнежня 1999 году. Некалькі вуліцаў гістарычнага значэньня былі зачыненыя да аўтамабільных перавозак.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У горадзе разьмяшчаецца буйны Ўнівэрсытэт Ля-Лагуны.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягунасховішча мультымэдыйных матэрыялаў