Сан Том і Прынсэп
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| República Democrática de São Tomé e Príncipe Дэмакратычная Рэспубліка Сан Том і Прынсэп |
|||
|
|||
| Нацыянальны дэвіз: - | |||
![]() |
|||
| Афіцыйная мова | партугальская | ||
| Сталіца | Сан Томэ | ||
| Найбуйнейшы горад | Сан Томэ | ||
| Урад | рэспубліка Фрадыке дэ Менэзэс Томэ Вера Куз |
||
| Плошча - Агульная - Адсотак вады |
183-е месца ў сьвеце 964 км² - |
||
| Насельніцтва - Агульнае (2005) - Шчыльнасьць |
188-е месца ў сьвеце 157 000 171/км² |
||
| СУП - Агульны (2006) - на душу насельніцтва |
218 месца ў сьвеце 0,214 млрд.$ 1 266 $ |
||
| Валюта | Добра (STD) |
||
| Часавы пас - улетку |
UTC (UTC+0) +0 (UTC+0) |
||
| Незалежнасьць ад Партугаліі |
12 ліпеня 1975 | ||
| Дзяржаўны гімн | ««Independência total»» | ||
| Аўтамабільны знак | STP | ||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .st | ||
| Тэлефонны код | +239 | ||
Дэмакратычная Рэспубліка Сан Том і Прынсэп (па-партугальску: Democrática de São Tomé e Príncipe) – выспавая краіна разьмешчаная ў Гвінэйскай затоцы Атлянтычнага акіяна. У склад краіны ўваходзяць дзьве выспы вульканічнага паходжаньня, адлегласьць паміж якімі складае 140 км, і яшчэ 6 невялікіх выспачак.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Выспы вылі адкрыты партугальцамі Жоао дэ Сантарэм і Пэдра Эскабарам у 1470 годзе. Першае партугальскае паселішча было тут заснаванае ў 1493 годзе Альвару Камільям. Да сярэдзіны ХVI стагодзьдзя пры дапамозе рабоў партугальцы пераўтварылі гэтыя выспы ў буйнейшага пастаўшчыка цукару ў Эўропу.
Праз 100 гадоў вытворчасьць цукару скарацілася, і у сярэдзіне XVII стагодзьдзя Сан Томэ ўяуляў сабой часовую стаянку караблёў. У пачатку ХІХ стагодзьдзя тут пачалі вырошчваць каву і какаву. Вульканічная глеба спрыяла атрыманьню багатых ураджаяў, і практычна ўся паверхня выспаў была занятая плянтацыямі. У 1908 годзе Сан Томэ стаў буйнейшым вытворцам какава ў сьвеце.
Выспы былі партугальскай калёніяй да 50-х г.г ХХ стагодзьдзя, калі сталі заморскай тэрыторыяй Партугаліі. Пасьля зьнішчэньня дыктатуры ў Партугаліі ў 1974 годзе пачаліся размовы аб незалежнасьці выспаў. Яны атрымалі незалежнасьць 12 ліпеня 1975 года.
[рэдагаваць] Палітыка
З 1990 года выспы сталі дэмакратычнай рэспублікай, на чале якой стаіць прэзыдэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на пяцігадовы тэрмін, не болей трох разоў. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту, які складаецца з 55 дэпутатаў. Выканаўчая ўлада належыць прэзыдэнту, які назначае прэм’ер-міністра.
[рэдагаваць] Геаграфія
Выспы Сан Том і Прынсэп знаходзяцца ў Гвінэйскай затоцы Атлянтычнага акіяна. У склад краіны ўваходзяць дзьве вялікія выспы, яд якіх ідзе назва краіны (Сан Том – 859 км² і Прынсэп – 142 км²), і 6 невялікіх выспачак, самымі вялікімі зь якіх зьяўляюцца Пэдрас, Тынхосас і Ролас.
Самая высокая кропка выспы Сан Томэ – Піку-дэ-Сан-Томэ (2 024 м), выспы Прынсэп – пік Прынсыпі (948 м).
Выспы маюць вульканічнае паходжаньне, з узвышанымі, гарыстымі паверхнямі. Клімат – трапічны, марскі (вільготны і сьпякотны). Сярэднегадавая тэмпэратура ад +26°С да 27° C. У сьпякотныя месяцы, асабліва ў студзені, тэмпэратура сягае +30° C, а ў самы халодны месяць (ліпень), моха апусьціцца да +20° C.
Ападкі вагаюцца ад 5000 мм на паўднёвым захадзе Сан Томэ да 1000 мм у нізінах на поўначы. Сэзон дажджоў цягнецца ад кастрычніка да траўня.
Самымі вялікімі рэкамі краіны зьяўляюцца Агуа-Грандэ, Іа-Грандэ, Агульяш, Банзу і Папага’ю.
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Краіна дзеліцца на дзьве правінцыі: Сан Тамэ І Прынсыпэ, якія, у сваю чаргу, дзеляцца на 7 акругаў (шэсьць на Сан Томэ і адну на Прынсыпэ).
[рэдагаваць] Эканоміка
З ХІХ стагодзьдзя эканоміка Сан Томэ і Прынсыпэ была заснаваная на сельскай гаспадарцы. У час атрыманьня незалежнасьці плянтацыі займалі 90% ўрадлівай зямлі. Пасьля 1975 года гэтыя плянтацыі перайшлі пад кіраваньне дзяржаўных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, а потым былі прыватызаваныя. Асноўнай сельскагаспадарчай культурай краіны застаецца какава, доля экспарту якога складае 80% экспартуемай прадукцыі. Астатняя доля экспарту прыходзіцца на каву, копру, бананы, пальмавы алей. Болей 60% экспарту прыходзіцца на Нідэрлянды.
Тым не менш, сельская гаспадарка не можа забясьпечыць патрэбаў у харчаваньні і значная доля спажываемага ў краіне харчаваньня імпартуецца.
Прамысловасьць складаецца з прадпрыемстваў пераапрацоўкі прадукцыі сельскай гаспадаркі. Сан Тамэ і Прынсыпэ атрымлівае міжнародную дапамогу з боку ААН, Сусьветнага банка, Эўрапейскага Зьвяза, Партугаліі, Тайваня, Афрыканскага Банка Разьвіцьця.
У 1999 годзе на шэльфе выспаў былі знойдзены радовішчы нафты, іх распрацоўка пачалася ў 2004 годзе.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
Большасьць насельніцтва краіны жыве на высьпе Сан Томэ. 96% насельніцтва – хрысьціяне. 95% насельніцтва нашчадкі рабоў прывезены партугальцамі з Афрыкі. Крэолы складаюць 4% насельніцтва, партугальцы 1%.
[рэдагаваць] Культура
Афрыканская культура выспаў трапіла пад моцны партугальскі ўплыў у каляніяльны пэрыяд. Гэты ўплыў бачны як у народных танцах, так і ў музыцы.
