Сапоцкін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сапоцкін
трансьліт. Sapockin
BIA Sopoćkinie COA.png
Герб Сапоцкіна
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Гарадзенскі
Пасялковы савет: Сапоцкінскі
Насельніцтва: 1231 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 152
Паштовы індэкс: 231733
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°50′0″ пн. ш. 23°39′40″ у. д. / 53.83333° пн. ш. 23.66111° у. д. / 53.83333; 23.66111Каардынаты: 53°50′0″ пн. ш. 23°39′40″ у. д. / 53.83333° пн. ш. 23.66111° у. д. / 53.83333; 23.66111
Сапоцкін на мапе Беларусі ±
Сапоцкін
Сапоцкін
Сапоцкін
Сапоцкін
Сапоцкін
Сапоцкін
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сапо́цкін[2] — мястэчка ў Беларусі, каля Аўгустоўскага каналу. Цэнтар пассавету Гарадзенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 1231[1] чал. (2009). Знаходзіцца за 21 км на паўночны захад ад Горадні, зь якой злучаецца аўтамабільнай дарогай.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычны герб Сапоцкіна

Упершыню Сапоцкін згадваецца ў XVI ст. як мястэчка Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У Вялікую Паўночную вайну ў красавіку 1703 мястэчка занялі швэдзкія войскі пад камандаю Карла XII. У 1786 Сапоцкін атрымаў права на рэгулярныя кірмашы. У 1793 мястэчка ўвайшло ў Гарадзенскае ваяводзтва. У гэты час Сапоцкін меў уласны герб: «у блакітным полі срэбны вол з залатымі рагамі».

Лямус, XIX ст.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Сапоцкін апынуўся ў складзе Прусіі, з 1807 — у Варшаўскім герцагстве. У 1815 мястэчка далучылі да Царства Польскага Расейскай імпэрыі (спачатку ў Аўгустоўскай губэрні, а з 1867 — у Аўгустоўскім павеце Сувальскай губэрні).

Станам на 1827 у Сапоцкіне было 98 дамоў. У 1858 колькасьць будынкаў узрасла да 160, зь іх 3 мураваныя. На 1900 тут працавалі маслабойныя і шкляныя заводы.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Сапоцкін апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам гміны Валавічоўцы ў Аўгустоўскім павеце Беластоцкага ваяводзтва. Станам на 1921 у мястэчку было 294 дамы.

У 1939 Сапоцкін увайшоў у БССР, дзе зрабіўся цэнтрам раёну Беластоцкай, з 1944 — Гарадзенскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 22 чэрвеня 1941 да 18 ліпеня 1944 Сапоцкін знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У 1959 Сапоцкінскі раён скасавалі, а мястэчка ўвайшло ў склад Гарадзенскага раёну. У 1978 утварыўся Сапоцкінскі батанічны заказьнік.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Сапоцкіне працуюць сярэдняя і музычная школа, дашкольная ўстанова

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычныя паслугі надае лякарня.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У наш час цэнтральная вуліца Сапоцкіна (былая Леніна) завецца ў гонар Папы Рымскага Яна Паўла II, зь ёй перасякаецца вуліца імя генэрала Юзэфа Альшыны-Вільчынскага (былая Кастрычніцкая). Месца расстрэлу генэрала і яго ваяроў адзначае бела-чырвоны крыж.

Тэалін[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэалін — прадмесьце Сапоцкіна, названае ў гонар жонкі Антонія Валовіча. Па адрасе вул. Тэалінская, 45 разьмяшчаецца Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы лясной прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сынагога

У Сапоцкіне месьціцца Кіраваньне біялягічнага заказьніку Сапоцкінскі. Спыніцца можна ў местачковай гасьцініцы[6].

На заходняй ускраіне мястэчка знаходзіцца курганны могільнік — помнік археалёгіі Х ст.ХІ стст.

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Абарончыя ўмацаваньні (пач. ХХ ст.)
  • Капліца-пахавальня Ю. Гурскага (1873)
  • Капліца-пахавальня Ю. Дзяконскай (1858)
  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі (XVIII ст.)
  • Могілкі габрэйскія
  • Магіла генэрала Юзафа Альшыны-Вільчынскага й мэмарыял у памяць афіцэраў, падафіцэраў Войска польскага, Корпуса аховы памежжа і паліцыі, якія загінулі пры абароне Горадні і іншых баях з чырвоным войскам у часе савецкай агрэсіі ў верасьні 1939 году[7]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Лямус (XVIII ст.)
  • Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы (1780, грэка-каталіцкая)
  • Сынагога (XVIII ст.)

Вядомыя ўраджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Перепись населения — 2009. Гродненская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 161
  3. ^ Sopoćkinie // Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў(пол.). Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 76
  4. ^ Сапоцкін // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
  5. ^ а б Вольга Князева. Сапоцкін // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 228.
  6. ^ Сопоцкин // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
  7. ^ Вандроўка па Гарадзеншчыне на www.budzma.org

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сапоцкінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў