Сапрапэль
Сапрапэ́ль (ат грэц. saprós — гнілы и pelós — глей, бруд), а таксама бузы — глеістыя адкладаньні ў прэсных вадаёмах, якія ўтрымліваюць вялікую колькасьць арганічных рэчываў (лігнева—гумусавы комплекм, вугляводы, бітумы і інш.) у калёідным стане.
Сапрапэль выкарыстоўваецца ў лекавай (фізыётэрапэўтычнай) практыцы для аплікацый, ванаў для брудалекаваньня.
У сельскай гаспадарцы сапрапэль ужываюць як угнаеньне (пасьля праветрываньня), асабліва на кіслых і лёгкіх пяшчаных і супяшчаных глебах (доза пад зерневыя культуры складае 30—40 т/га, пад гародніну, бульбу і кармавыя коранеплод — 6—70 т/га), для прыгатаваньне кампостаў. Сапрапэлі, багатыя салямі кальцыю, жалеза, фосфару, без дадаткаў пяску і зь невялікімі дапушчальнымі дадаткамі гліны дадаюць у корм сельскагаспадарчых жывёлаў у якасьці мінэральнай прыкомкі (сьвіньням — да 2 кг, каровам — да 20 кг, курам — па 10—15 грамаў у суткі).
Сыры сапрапэль здабываецца пад’ёмнікамі з дна вадаёмаў і праходзіць адмысловую падрыхтоўку — сушэньне альбо грануляваньне. Аднак, асаблівасьці сапрапэлю, як арганічнага кампанэнту арганічных мінэральных угнаеньняў, не дазвалялі выкарыстоўваць ніводны зь вядомых гранулятараў бяз значнай дапрацоўкі канструкцыі. У выніку зьявілілася так званая барабанная сушылка-гранулятар.
Беларусь [рэдагаваць]
У Беларусі здабываецца на возеры Судобль (Смалявіцкі раён, Менская вобласьць)[1].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Сьвятлана Барысенка. Гразі зь вітамінамі // Зьвязда : Газэта. — 9 чэрвеня 2007. — № 106 (25971). — ISSN 1990-763x.