Сарбоза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сарбоза

Сарбоза (ад лац. Sorbum - рабіна) — монацукрыд з групы кетагексозаў.

Уласьцівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крышталі салодкага смаку, добра рашчыняльныя ў вадзе. Існуе ў выглядзе аптычна-актыўных D-і L-формаў (tnл 159 - 161 ° C).

Знаходжаньне ў прыродзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У прыродзе (напрыклад, у зброджаным бактэрыямі соку рабіны) сустракаецца L-форма. У пладах сямейства ружакветныя распаўсюджаны адпаведны сарбозе шасьціатамны сьпірт - сарбіт (у ягадах рабіны - да 7%).