Сарбона
Сарбо́на (па-француску: Sorbonne) — шэраг унівэрсытэтаў у Францыі, адзін з самых вядомых унівэрсытэцкіх цэнтраў Эўропы. Знаходзяцца ў Парыжы і цэнтральным рэгіёне краіны — Іль-дэ-Франс.
Гісторыя Сарбоны пачынаецца з Парыскага ўнівэрсытэту, які быў утвораны ў 1215 годзе ў выніку аб’яднаньня некалькіх царкоўных школ. У 1257 г. тэоляг Рабэр дэ Сарбон, духаўнік караля Людвіка IX Сьвятога, заснаваў у Парыжы багаслоўскі каледж для дзяцей зь бедных сем’яў, а таксама інтэрнат для выкладчыкаў і студэнтаў. У 1554 г. каледж атрымаў назву Сарбона, паступова адбылося яго аб’яднаньне з тэалягічным факультэтам Парыскага ўнівэрсытэту. У 17 стагодзьдзі назва Сарбона распаўсюдзілася на ўвесь унівэрсытэт. У 1972 годзе ўнівэрсытэт быў рэарганізаваны ў шэраг ВНУ, якія традыцыйна называюць Сарбона.
Унівэрсытэты Сарбоны карыстаюцца аўтарытэтам ва ўсім сьвеце.
Вядомыя выпускнікі [рэдагаваць]
- Анарэ дэ Бальзак
- Бэнэдыкт XVI
- Жан-Люк Гадар
- Ігнацы Ляёля
- Жан Кальвін
- Раймон Кено
- Крыстыян Комбаз
- П’ер дэ Кубэртэн
- Марыя Кюры
- П’ер Кюры
- Пол Пот
- Ібрагім Ругова
- Франсуаза Саган (ня скончыла)
- Жан-Поль Сартр
- Марына Цьвятаева
- Эразм Ратэрдамскі
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Сарбона — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт(фр.)
- Бакалаўрам у Сарбоне ўпершыню стала студэнтка з Гомельшчыны // Мая зарплата. 2009. 14 ліпеня.
Каардынаты: 48°50′55″ пн. ш. 2°20′36″ у. д. / 48.84861° пн. ш. 2.34333° у. д.
|
|
|||||
| Гэта — накід артыкула па адукацыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |