Сасновая (Магілёўская вобласьць)
| Сасновая | |
Старая вясковая хата ў вёсцы Каты (Сасновая) |
|
| Вобласьць: | Магілёўская |
| Раён: | Бабруйскі |
| Сельсавет: | Сычкаўскі |
| Насельніцтва: | 27 (2007) |
| Колькасьць двароў: | 17 |
| Тэлефонны код: | +375 225 |
| Паштовы індэкс: | 213847 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°13′47″ пн. ш. 29°05′00″ у. д. / 53.22972° пн. ш. 29.083333° у. д.Каардынаты: 53°13′47″ пн. ш. 29°05′00″ у. д. / 53.22972° пн. ш. 29.083333° у. д. |
|
Сасновая на мапе Беларусі
Сасновая
|
|
Сасно́вая (да 1964 Каты) — вёска ў Сычкаўскім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці. Знаходзіцца за 6 км ад чыгуначнае станцыі Мірадзіна на лініі Бабруйск — Менск, за 11 км на паўночны захад ад Бабруйску каля шашы Бабруйск-Менск, за 121 км ад Магілёва каля шашы Сычкава — Сьвіслач.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Першапачатковы назоў утвораны ад пашыранага тут прозьвішча Кот. У 1847 — вёска ў складзе маёнтку Дварэц Бабруйскага павету, 5 двароў. 34 жыхары, памешчыцкая ўласнасьць. Паводле перапісу 1897 — вёска Каты (яна ж Панюшкавічы) Гарбацэвіцкае воласьці Бабруйскага павету, 15 двароў, 94 жыхары. У 1907 — 20 двароў, 123 жыхары, у 1917 — 23 двары, 159 жыхароў. Паводле перапісу 1926 — вёска, 23 двары, 131 жыхар (бальшыня зь іх мела прозьвішча Кот). У 1934 створаны калгас «Сёмы зьезд Саветаў». У ВАВ 18 вяскоўцаў загінулі на фронце. У 1959 у вёсцы 123 жыхары, у 1970 — 113. 30 ліпеня 1964 году пераназваная ў Сасновую. У 1986 39 двароў, 92 жыхары, вёска ўваходзіла ў склад цяплічнага саўгасу-камбінату «Бабруйскі». Напачатку 1997 году — 30 двароў, 46 жыхароў.
[рэдагаваць] Пляніроўка
Вёска ўяўляе сабой плаўна выгнутую вуліцу арыентаваную з усходу на захад з двухбаковай драўлянай забудовай сядзібнага тыпу.
[рэдагаваць] Нарадзіліся
- Пятро Сідаровіч (1906—1938) — беларускі настаўнік, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў
[рэдагаваць] Літаратура
- Сасновая // Памяць. Бабруйскі раён : Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн., 1998. — С. 590
| Сычкаўскі сельсавет | |
|---|---|
| Цэнтар савету | |
| Вёскі | |