Сасуолё (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сасуолё
Поўная назва Unione Sportiva Sassuolo Calcio SRL
Заснаваны 1922
Горад Сасуолё, Італія
Стадыён Чыта дэль Трыкалёрэ, Рэджа-Эмілія
Умяшчальнасьць: 20 084
Кіраўнік Mapei[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2022—2023 13 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
sassuolocalcio.it (італ.)​ (анг.)

«Сасуолё» (па-італьянску: Sassuolo) — італьянскі футбольны клюб з гораду Сасуолё, правінцыя Эмілія-Раманьня. Заснаваны ў 1922 годзе. На сёньня клюб выступае ў Сэрыі A, пры гэтым толькі з сэзону 2013—2014 гадоў клюб упершыню прабіўся ў найвышэйшы італьянскі дывізіён. У сувязі з тым, што мясцовы стадыён у Сасуолё ня мае неабходнай ліцэнзіі на правядзеньне матчаў Сэрыі А, клюб свае хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Чыта дэль Трыкалёрэ» ў суседнім горадзе Рэджа-Эмілія, які быў набыты клюбам у сьнежні 2013 году. Першую перамогу ў Сэрыі A ў гісторыі клюбу «Сасуолё» атрымаў у хатняй гульні супраць «Балёньні» (2:1), дзякуючы галам Бэрардзі і Флёра Флёрэса[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў заснаваны ў 1920 годзе і на працягу большай часткі сваёй гісторыі выступаў у аматарскіх дывізіёнах Эміліі да свайго першага падвышэньня ў Сэрыю D у 1968 годзе. У гэтую эпоху клюб аб’яднаўся зь іншымі мясцовымі футбольнымі дружынамі, каб у рэшце рэшт сфармаваць у 1974 годзе сучасны клюб «Сасуолё». У 1984 годзе клюб упершыню атрымаў падвышэньне ў Сэрыю С2, самы нізкі ўзровень прафэсійнага футболу ў Італіі. Аднак «Сасуолё» зноўку выбылі з дывізіёну ў 1990 годзе і пасьля правялі большую частку дзесяцігодзьдзя ў Сэрыі D. У 1998 годзе фінішаваньне на 2 месцы забясьпечыла вяртаньне клюбу ў Сэрыю С2.

Упершыню «Сасуолё» дасягнуў Сэрыі С1 у 2006 годзе пасьля перамогі ў плэй-оф Сэрыі С2, выгуляўшы ў фінале «Сансавіна». У наступныя гады клюб апынуўся сур’ёзным прэтэндэнтам на падвышэньне ў Сэрыю В. З Джанам Марка Рэмандынам на пасадзе галоўнага трэнэра дружына ледзь не атрымалі квіток на ўдзел у вышэйшай лізе яшчэ ў 2007 годзе, але ў апошнія дні сэзону клюб трываў паразу ў матчы супраць «Грасэта», які ў выніку заняў 2 месца. У выніку «Сасуолё» ў плэй-оф пацярпеў паразу ад пятай дружыны сэзоны «Монцы». Затым Рэмандына пакінуў «Сасуолё», ачоліўшы «П’ячэнцу», клюб Сэрыі B. Новым галоўным трэнэрам быў абраны былы гулец Сэрыі А Масыміліяна Алегры. Пад кіраўніцтвам Алегры «Сасуолё» хутка ажывіў надзеі атрымаць падвышэнне ў Сэрыю В, што ў рэшце рэшт адбылося 27 красавіка 2008 году, калі дружына здабыла перамогу ў Сэрыі C1/А, забясьпечыўшы тым самым гістарычнае падвышэньне ў Сэрыю B, першае ў гісторыі клюба[2].

Эўсэбіё Дзі Франчэска здабыў дзеля «Сасуолё» гістарычнае прасоўваньне ў Сэрыю А.

Пасьля прасоўваньня Алегры пакінуў клюб дзеля «Кальяры», які спаборнічаў у Сэрыі А. У ліпені 2008 году клюб прызначыў былога боса «Аталянты» і «Сіены» Андрэа Мандарліні на сэзон 2008—2009 гадоў. «Сасуолё» надзіва добра пачаў кампанію сэзону 2008—2009 гадоў і вельмі доўга трымаўся ў зоне плэй-оф, маючы шанец на прасоўваньне ў эліту. Аднак, у апошніх пяці матчах эмілійскі клюб здабыў толькі два пункты, у выніку апусьціўшыся на 7 месца. Не зважаючы на пасьпяховы сэзон, Мандарліні паводле ўзаемнай згодзе пакінуў «Сасуолё» ў чэрвені 2009 году, пасьля чаго новым трэнэрам быў прызначаны Стэфана Піёлі. «Сасуолё» пасьлядоўна кваліфікаваўся ў плэй-оф другога дывізіёну, але кожным разам ня меў посьпеху. Аднак у сэзоне 2012—2013 гадоў пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнэра Эўсэбіё Дзі Франчэска «Сасуолё» большую частку сэзону займаў 1 месца, і у выніку клюб забясьпечыў сабе прамое падвышэньне ў клясе, дзякуючы перамогі над «Ліворна» зь лікам 1:0 18 траўня 2013 году. Такім чынам, сэзон 2013—2014 гадоў дружына ўпершыню дэбютаваў у найвышэйшым дывізіёне. Ключавую ролю згуляў у гэтым дасягненьні 18-гадовы прадукт клюбнай акадэміі Дамэніка Бэрардзі, які быў нават абраны гульцом году Сэрыі B тым сэзонам.

25 жніўня 2013 году «Сасуолё» згуляў свой першы ў гісторыі матч Сэрыі А, пачаўшы паразай у гасьцёх у «Тарына» зь лікам 2:0[3]. Другім матчам клюб упершыню згуляў свой хатні матч у эліце, аднак таксама трываў паразу ад «Ліворна» зь лікам 4:1. Адзін і першы гол «Сасуолё» забіў нападнік Сымонэ Дзадза[4]. 22 верасьня 2013 году клюб атрымаў цяжкую паразу ў хатнім матчы супраць «Інтэрнацыянале» зь лікам 7:0. Першы пункт дружына зарабіла ў сваім пятым матчы, 25 верасьня ў гасьцёх у «Напалі». Дзадза ўраўнаважыў лік, і гульня скончылася зь лікам 1:1[5]. Ужо праз чатыры дні «Сасуолё» здабыў пункт у хатнім матчы супраць «Ляцыё», згуляўшы ўнічыю зь лікам 2:2[6]. 20 кастрычніка 2013 году «Сасуолё» здабыў першую перамогу ў Сэрыі А, перамогшы дома «Балёньню» зь лікам 2:1, дзякуючы галамі Дамэніка Бэрардзі і Антоніё Флёра Флёрэса[1]. Такім чынам, клюб здолеў сысьці з апошняга месца ў табліцы. «Сасуолё» ўпершыню выгуляў гульню ў гасьцёх у лізе 3 лістапада ў «Сампдорыі», а Бэрардзі аформіў свой першы хэт-трык. Матч скончыўся зь лікам 4:3[7]. Наступным матчам эмілійскі клюб згуляў унічыю зь лікам 1:1 з «Ромай», дзякуючы чаму «Сасуолё» выйшаў па-за зону вылету[8]. 12 студзеня Бэрардзі аформіў покер у матчы супраць «Міляну», калі мілянцы мелі перавагу ў ліку 2:0, але дзякуючы маладому нападніку, «Сасуолё» атрымаў перамогу зь лікам 4:3[9]. У канцы студзеня 2014 году клюб зноўку займаў апошняе месца, і таму Дзі Франчэска быў зволены з пасады. Альбэрта Малесані заняў вакантную пасаду, але зьмены ў трэнэрстве не далі патрэбных эфэктаў. Ужо ў пачатку сакавіка «Сасуолё» зноўку даверыў кіраўніцтва дружынай Дзі Франчэска. 6 траўня «Сасуолё» выгуляў «Фіярэнтыну» зь лікам 4:3, а пасьля перамогі зь лікам 4:2 у «Джэноа» 11 траўня «Сасуолё» гарантаваў сабе месца ў Сэрыі А на наступны сэзон. Бэрардзі фінішаваў на 7 месцы ў сьпісе бамбардзіраў лігі, маючы на рахунку 16 галоў.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Італіі Аб Філіпа Місоры 2004
3 Сьцяг Нарвэгіі Аб Маркус Пэдэрсэн (ар. Фэеноорд) 2000
5 Сьцяг Харватыі Аб Марцін Эрліч 1998
6 Сьцяг Сэрбіі ПА Ураш Рачыч 1998
7 Сьцяг Бразыліі ПА Матэўс Энрыке 1997
8 Сьцяг Італіі Нап Самуэле Мулят’еры 2000
9 Сьцяг Італіі Нап Андрэа Пінамонці 1999
10 Сьцяг Італіі Нап Дамэніка Бэрардзі 1994
11 Сьцяг Альбаніі ПА Нэдым Байрамі 1999
13 Сьцяг Італіі Аб Джанмарка Фэрары (капітан) 1992
14 Сьцяг Экватарыяльнай Гвінэі ПА Пэдра Аб’янг 1992
15 Сьцяг Нарвэгіі Нап Эміль Конрадсэн Сэйдэ 2001
19 Сьцяг Альбаніі Аб Мараш Кумбульля (ар. Рома) 2000
20 Сьцяг Гішпаніі Нап Саму Кастыльеха (ар. Валенсія) 1995
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Італіі Аб Матыя Віці (ар. Ніцца) 2002
22 Сьцяг Нямеччыны Аб Джэрэмі Тольян 1994
23 Сьцяг Італіі ПА Крыстыян Вальпата 2003
24 Сьцяг Італіі ПА Даніель Балока 1998
25 Сьцяг Італіі Бр Джанлюка Пэголё 1981
28 Сьцяг Італіі Бр Алесіё Краньнё (ар. Монца) 1994
35 Сьцяг Італіі ПА Люка Ліпані 2005
42 Сьцяг Нарвэгіі ПА Крыстыян Торствэт 1999
43 Сьцяг Шатляндыі Аб Джош Дойг 2002
44 Сьцяг Бразыліі Аб Руан Нэту 1999
45 Сьцяг Францыі Нап Арман Ляр’ентэ 1998
47 Сьцяг Італіі Бр Андрэа Кансыльлі 1987
92 Сьцяг Францыі Нап Грэгуар Дэфрэль 1991

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]