Сафія Эсаідзі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сафія Эсаідзі
Sofia Essaïdi
Дата нараджэньня 6 жніўня 1984
Месца нараджэньня Касаблянка, Марока
Месца вучобы
Прафэсія сьпявачка, танцаўшчыца, акторка
Жанры францускі поп, R&B
Інструмэнты фартэпіяна і голас[d]
Лэйблы Mercury, Universal Music
Сайт www.sofia-web.com

Сафія Эсаідзі (па-француску: Sofia Essaïdi; нарадзілася 6 жніўня 1984 году; Касаблянка, Марока) — мараканская сьпявачка.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася ў мараканска-францускай сям'і. З 30 жніўня па 13 сьнежня 2003 году Сафія прымала ўдзел у трэцім сэзоне шоў Star Academy France, стаўшы паўфіналістам. У канчатковым выніку яна заняла другое месца, а пераможцай стала сьпявачка Элядзі Фрэгэ[1]. З 12 сакавіка па 7 жніўня 2004 году яна прыняла ўдзел у туры «Зорнай Акадэміі», падчас якога наведала Марока, Папээтэ й Таіці, дзе яна адсьвяткавала сваё дваццацігодзьдзе. Сафія выпусьціла свой першы альбом пад назвай Mon cabaret. Пазьней яна зьнялася ў м’юзыкле пад назвай «Cléopâtre, la dernière reine d'Égypte», які паставіў харэограф Камэль Ўалі. М’юзыкал упершыню быў прадстаўлены грамадзкасьці ў парыскім Палацы спорту 29 студзеня 2009 году. У нядаўнім мінулым яна зьнялася ў францускай вэрсіі перадачы «Танцы з зоркамі», дзе выступала разам з партнэрам Максімам Дэрэмі.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год Назва альбому Пазыцыі ў чартах
Фр Швайц Бэл
22 жніўня 2005 Mon cabaret
41
100
46
25 жніўня 2008
Cléopâtre, la dernière reine d'Égypte
11
25
32
2011
Essaïdi!

Самотнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Roxanne» (2004)
  • «Mon cabaret» (2005)
  • «Après l'amour» (2005)
  • «Femme d'aujourd'hui» (2008)
  • «Une autre vie» (2008)
  • «L'accord» (2009)
  • «Bien après l'au-delà» (2009)
  • «J'croque la vie» (2010)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Et-Tayeb Houdaifa. "Sofia? Star sûrement, mais... cela n’a pas suffi". La vie éco.  (фр.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]