Сафі Марсо

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сафі Марсо
Sophie Marceau
Sophie Marceau Skyfall 2012.jpg
Імя пры нараджэньні Сафі Даніэль Сільвія Мапю
Дата нараджэньня 17 лістапада 1966 (47 гадоў)
Месца нараджэньня Парыж, Францыя
Грамадзянства Францыя
Прафэсія Акторка, кінарэжысэрка, пісьменьніца, сьпявачка
Узнагароды «Сезар» (1982, за фільм «Бум 2»); Ордэн мастацтваў і літаратуры (2003)
IMDb ID 0000521

Сафі Марсо́ (па-француску: Sophie Marceau [sɔfi maʁso]); уроджаная Сафі Мапю (па-француску: Sophie Maupu); нарадзілася 17 лістапада 1966) — француская кінаакторка, кінарэжысэр, пісьменьніца, сьпявачка.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сафі Марсо нарадзілася 17 лістапада 1966 году ў невялікім гарадку Жанцыльі, пад Парыжам. Яе бацька працаваў шафёрам трэйлера, а маці прадаўцом.

У кіно трапіла амаль выпадкова — даведаўшыся ад адной са сваіх сябровак, што кінарэжысэр Клод Пінато набірае падлеткаў для свайго новага фільму «Бум», вырашыла за кампанію схадзіць зь ёй на кінапробы. У выніку 14-гадовую Сафі абралі на галоўную ролю зь некалькі тысячаў прэтэндэнтак. Гэты фільм («Бум», 1980 г.) меў грандыёзны посьпех, і пасьля яго паказу Сафі ў імгненьне стала зоркай. Пасьля быў зьняты працяг фільму — «Бум 2» (1982), за які яна, яшчэ юначкай, атрымала прэмію «Сезар» у намінацыі «Лепшы дэбют і самая шматабяцаючая актрыса».

У 16 гадоў яна зьнялася ў фільме «Форт Саган», разам з Жырарам Дзепардзье і Катрын Дэнёф. Разам з Дзепардье яна таксама яшчэ зьнялася ў фільме Марыса П’яла «Паліцыя».

У 1984 г. Сафі сыграла ў фільме «Шалёнае каханьне». Гэта быў яе першы фільм Анджэя Жулаўскага. Прыкладна ў той жа час яна падпісала шматмільённы кантракт з буйнейшай кінакампаніяй Францыі «Gaumont». Але, ў хуткім часе, разторгла яго, закахаўшыся ў польскага кінарэжысэра Анджэя Жулаўскага, і пакінуўшы работу ў кінакампаніі. Кампанія выставіла вялікую няўстойку ў некалькі мільёнаў францускіх франкаў. Але акторка выплаціла гэтую суму, патраціўшы амаль усе заробленыя грошы. Пасьля былі фільмы ў Жулаўскага «Мае ночы прыгажэй за вашы дні» і «Блакітная нота».

Першай англамоўнай роляй Сафі Марсо была роля прынцэсы Ізабэлы ў фільме Мэла Гібсана «Храбрае сэрца», які так адказваў на пытаньне, чаму ён абраў менавіта яе: «Яна прыгожа, яна францужанка, і яна добрая актрыса. Выканаўца ролі павінна мець, прынамсі, дзьве з гэтых якасьцей.»

Сафі Марсо на «Мальеры-1993»

У 1985 г. яна запісвае свой першы (і дагэтуль апошні) поўны альбом «Certitude». Але альбом не атрымаў посьпеху.

Яна зьнімалася з такімі знакамітымі францускімі акторамі, як Жэрар Дэпардзье, Філіп Нуарэ, Катрын Дэнёф, Жан-Поль Бэльмандо. Фільм «Шуаны!» прынес ёй славу самай рамантычнай актрысы году.

На тэатральнай сцэне Сафі дэбютавала ў 1991 г. у «Эўрыдыке» (роля Ануй). За гэтую работу яна, як адкрыцьцё тэатральнага году, атрымала «Мальера». Праз два гады яна яшчэ сыграла ў «Пігмаліёне».

Вясной 1995 г. Сафі Марсо выступіла ў якасьці свайго першага кароткамэтражнага фільму «Сьвітаньне навыварат» працягласьцю ў 8 хвілін, сцэнары якога яна напісала пад час зьёмак у «Храбрым сэрцы». Фільм «Сьвітаньне навыварат» быў прадстаўлены на адкрыцьці фэстывалю «Упэўнены погляд» ў «Канах» у 1995 годзе.

У 1997 г. Сафі сыграла галоўную ролю ў фільме «Ганна Карэніна».

Адна зь яе работ — дзевятнаццатая карціна пра Джэймса Бонда — «І цэлага сьвету мала».

У перапынках паміж зьёмкамі ў Сафі Марсо здымаецца ў рэкляме. У 1996 г. яна была абраная ў якасьці «твару фірмы» касмэтычнае кампаніі «Guerlain».

За трынаццаць год яна зьнялася ў семнаццаці карцінах.

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Cафі Марсо на фэстывалі «Каны-2004»

Першы раз была ў шлюбе з польскім рэжысэрам Анджэем Жулаўскім, які быў старэйшы за яе на 26 год. Ад гэтага шлюбу нарадзіўся сын Вінсэнт (народжаны 24 ліпеня 1995 г.).

Другі яе шлюб — амэрыканскі прадусар Джым Лемлі, зь якім яна пазнаёмілася пад час здымак фільма «Храбрае сэрца». Ад гэтага шлюбу — дачка Жульет (нар. 13 ліпеня 2002 г.

Сафі Марсо напісала і выдала ў 1996 г. паўаўтабіяграфічны раман «Хлуселька» (па-француску: Menteuse), у якім упершыню адважылася распавесьці пра свае любоўныя пачуцьці.

Сёньня, апроч кіно, іграе ў тэатры, піша алеям партрэты любімых пісьменьнікаў, сярод якіх Леў Талстой.

Рэгулярна наведвае Канскі кінафэстываль, любіць творчасьць Баха і Малера, малюе натурморты і акварэлі. Супрацоўнічае з арганізацыямі аховы навакольнага асяродзьдзя.

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акторскія працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1980 — «Бум»/ па-француску: La Boum'
  • 1982 — «Бум 2» / La Boum 2
  • 1984 — «Форт Саган» / Fort Saganne
  • 1984 — «Вясёлая Пасха» / Joyeuses Paques
  • 1984 — «Шалёнае каханьне» / L’amour braque
  • 1985 — «Паліцыя» / Police
  • 1986 — «Зыход у пекла»/ Descente aux enfers
  • 1987 — «Шуаны!» / Chouans!
  • 1988 — «Студэнтка» / L’etudiante
  • 1988 — Мае ночы прыгажэй за вашы дні" / Mes nuit sont plus belles que vos jours
  • 1989 — «Ціхія палісады» / Pacific Palisades
  • 1990 — «Для Сашы» / Pour Sacha
  • 1990 — «Блакітная нота» / La Note bleue
  • 1992 — «Водар каханьня Фанфан» / Fanfan
  • 1994 — «Дачка д’Артаньяна» / La fille de D’Artagnan
  • 1995 — «За аблокамі» / Par dela les nuages
  • 1995 — «Храбрае сэрца» / Braveheart
  • 1997 — «Ганна Карэніна» / Anna Karenina
  • 1997 — «Полымя страсьці» / Firelight
  • 1997 — «Маркіза» / Marquise
  • 1998 — «Шчасьлівая страта» / Lost & Found
  • 1999 — «І цэлага сьвету мала» / The World Is Not Enough
  • 1999 — «Сон у летнюю ноч» / A Midsummer Night’s Dream
  • 1999 — «Вернасьць» / La Fidelite
  • 2000 — «Бяльфягор — прывід Луўра» / Belphegor — Le fantome du Louvre
  • 2003 — «Алекс і Эмма» / Alex & Emma
  • 2003 — «Я застаюся!» / Je Reste!
  • 2003 — «Ключы ад машыны» / Les clefs de bagnole
  • 2004 — «Гэтым вечарам» / A ce soir
  • 2005 — «Энтані Цыммер» / Antony Zimmer
  • 2007 — «Зьнікнуўшая ў Доўле» / La Disparue de Deauville
  • 2008 — «Жанчыны агенты» / Les Femmes de l’ombre
  • 2009 — «Не аглядайся» / Ne te retourne pas
  • 2009 — «Лол» / Lol
  • 2009 — «Па той бок ложку» / De l’autre cote du lit

Рэжысэр[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1995 — «Світаньне навыварат» / L’aube a l’envers
  • 2002 — «Кажы мне аб каханьні» / Parlez-moi d’amour
  • 2007 — «Зьнікнуўшая ў Доўле» / La Disparue de Deauville

Тэатральная работа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1991 — «Эўрыдыка» / Eurydice
  • 1993 — «Пігмаліен» /Pygmalion

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сафі Марсосховішча мультымэдыйных матэрыялаў