Сахалінская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сахалинская область
Сахалінская вобласьць
герб
сьцяг
Map of Russia - Sakhalin Oblast (2008-03).svg
Афіцыйная мова расейская
Тып суб’екту фэдэрацыі Вобласьць
Фэдэральная акруга Далёкаўсходняя
Эканамічная акруга Далёкаўсходняя
Сталіца Паўднёва-Сахалінск
Губэрнатар Аляксандар Харашавін
Плошча
 — Усяго
 — % Вада
40 месца
87 100 км²
Насельніцтва
 — Усяго (2006)
 — Шчыльнасьць
70 месца
546 695
6,1/км²
Аўтамабільны код 65
Часавы пас UTC+10...+11

Сахалінская вобласьць, суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны на ўсходзе краіны, на высьпе Сахалін і Курыльскіх выспах. Абмываецца Ахоцкім і Японскім марамі.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уздоўж берагоў выспы Сахалін працягнуліся Заходне-Сахалінскія горы (гара Анор, вышыня да 1330 м) і Усходне-Сахалінскія горы (самая высокая кропка выспы — гара Лапаціна, 1609 м), падзеленыя Тымь-Паранайскай і Сусунайскай нізінамі. Вялікая частка Курыльскіх выспаў гарыстая (найвышэйшая кропка — гара Алаід, 2339 м); вядома каля 160 вульканаў, 40 зь якіх дзеючыя; высокая сэйсмічнасць. На тэрыторыі вобласьці багата азёраў, балотаў. Галоўныя рэкі: Тымь, Паранай (Сахалін).

Клімат умераны мусонны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня ад —6 (на поўдні) да —24 градусаў (на поўначы), сярэдняя тэмпэратура жніўня ад +19 (на поўдні) да +10 градусаў (на поўначы); колькасьць ападкаў — на раўнінах каля 600 мм у год, у горах да 1200 мм у год. На тэрыторыі вобласьці распаўсюджаныя рэдкастойная ліствяжная тайга (на поўначы), лясы з аянской елкі і сахалінскай піхты (у цэнтральнай частцы), шырокаліственныя лясы зь ліянамі (на паўднёвым захадзе); у горах — зарасьнікі каменнай бярозы і кедравага стланіку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сахалінская вобласьць адрозніваецца высокай урбанізаванасьцю. Толькі менш за 14% насельніцтва вобласьці жыве ў вёсках. Большасьць насельніцтва — расейцы (85%).

Нацыянальны склад

Народ Колькасьць, 2002, тыс.

(*)

Расейцы 84,3%
Карэйцы 5,4%
Украінцы 4,0%
Татары 1,25%
Беларусы 1,0%
Іншыя 4,05%

Смяротнасьць перавышае нараджальнасьць. Адмоўны натуральны прырост і міграцыйны адток прыводзяць да інтэнсыўнага паніжэньня агульнай колькасьці насельніцтва.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сахалінская вобласьць спэцыялізуецца на здабычы і перапрацоўцы рыбы, вытворчасьці прадукцыі лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасьці. У вобласьці вядзецца здабыча нафты, газу, вугалю. Асноўныя галіны прамысловасьці: харчовая, лясная, дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая, лёгкая прамысловасьць; паліўная, вытворчасьць будматэрыялаў. Сахалінская вобласьць зьяўляецца манапалістам у Расеі па вытворчасьці харчовага агара.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сахалінская вобласьць падзяляецца на 17 раёнаў:

  • Александраўска-Сахалінскі раён
  • Аніўскі раён
  • Далінскі раён
  • Холмскі раён
  • Карсакоўскі раён
  • Курыльскі раён
  • Макараўскі раён
  • Невельскі раён
  • Ногліцкі раён
  • Ахінскі раён
  • Паранайскі раён
  • Паўночна-Курыльскі раён
  • Смірныхоўскі раён
  • Тамарынскі раён
  • Тымоўскі раён
  • Вуглягорскі раён
  • Паўднёва-Курыльскі раён

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сахалінская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў