Сахара
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Саха́ра — найвялікшая пустэльня разьмешчаная на поўначы Афрыкі. Яе плошча 9.064.300 км², даўжыня 5.700 км ад Атлянтычнага акіяна на захадзе да Чырвонага мора на ўсходзе; з поўначы яна абмежавана гарамі Атлас і ўзьбярэжжам Міжземнага мора.
Назва пайшла ад арабскага слова صحراء “пустэльня”.
Зьмест |
[рэдагаваць] Агульная характарыстыка Сахары
Сахара мае выгляд камяністай пустэльні, зь якой у выніку вывятрэнны паступова ўзьнікае пясчаная пустэльня. Часта спаткаюцца старыя рэчышчы якія маюць назву “вадзі”, і вялікія адкладаньні солі ці “чоты”. Месцы выхаду вады на паверхні маюць назву аазісы. У аазісах дзякуючы вадзе мясцовыя жыхары вырошчваюць жыта, ячмень, так сама можна сустрэць апэльсінавыя і лімонныя дрэвы, і, зразумела, пальмы, без якіх не абыходзіцца ніводзін аазіс. Адной з асноўных праблем жыхароў аазісаў зьяўляецца засаленьне вады. Асноўныя мінеральныя багацьці Сахары — гэта нафта і прыродны газ.
[рэдагаваць] Клімат
Клімат засушлівы, характарызуецца вялікай амплітудай тэмпэратур ад 0 °C уначы да 40 °C (максімальна 56,3 °C) днём. Гадавая сума ападкаў не перавышае 200 мм. Зіма ў Сахары вядома моцнымі вятрамі (якія ў некаторых рэгіёнах маюць назву “самум”).
[рэдагаваць] Вада
У сахары існуе толькі дзьве неперасыхаючых ракі: Ніл і Нігер. На тэрыторыі пустэльні знаходзіцца няшмат аазісаў, агульная паверхня якіх не перавышае 200 км².
[рэдагаваць] Глеба
Глеба пясчаная, слаба трымае вільгаць, таму мае вельмі нязначную расьліннасьць, у асноўным гэта кактусы.
[рэдагаваць] Жыхары
З прычыны на пустэльныя ўмовы (пясок, засухі, абмежаваны доступ да вады) не маецца адпаведных умоў да разьвіцьця жыцьця. Шчыльнасьць засяленьня вельмі нізкая, каля аднаго чалавека на км². Асноўныя жыхары Сахары гэта намады. Найбольшую колькасьць мае племя туарэгаў. Яну качуюць са статкамі козаў, авец і вярблюдаў па абшарах пустэльні ў пошуках пашы і вады. Так сама яны вядуць менавы гандаль з жыхарамі аазісаў. Традыцыйна качэўнікі мяняюць малако, мяса на каву, соль, зброю і г.д. Аднак цывілізацыя дайшла і да Сахары, зьмяняючы жыцьцё яе жыхароў. Вандраваньні туарэгаў цяпер значна абмежаваны. Там дзе былі караванныя шляхі, цяпер езьдзяць грузавікі перавозячы розныя тавары. Але поўнасьцю сапраўдныя караваны (зь вярблюдамі, муламі) яшчэ не зьніклі.
[рэдагаваць] Зьвяры
Прадстаўлены наступным чынам:
і г.д.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Сахара — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў