Сацыяльная сетка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Сацыяльная сетка (па-ангельску: social networking service) — плятформа, он-лайн-сэрвіс або вэб-сайт для пабудовы, адлюстраваньня й арганізацыі сацыяльных стасункаў. Звычайна на сайце сеткі мажліва дадаць інфармацыю пра сябе (дату нараджэньня, школу, ВНЗ, зацікаўленьні й т.п.), па якой карыстальніка здолеюць знайсьці іншыя ўдзельнікі.

Бясьпека[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Варта ўнікаць выкладу ў агульны доступ:

  1. даты і месца народзінаў - дзеля ўтойваньня № карткі сацыяльнага страхаваньня;
  2. намеру адпачыць - дзеля папярэджаньня рабаваньня;
  3. месца пражываньня і № тэлефона - дзеля прадухіленьня нязваных госьця і суразмоўца;
  4. дзявочае прозьвішча маці і назоў улюбёнай песьні - дзеля ўтойваньня ключа да рахунка.

Варта ўнікаць разьмяшчэньня на сваёй старонцы:

  1. непрыстойных прызнаньня і здымка - дзеля ўтойваньня ад працадаўца і службы найму;
  2. аповеду аб сваіх небясьпечных паводзінах і забаве - дзеля папярэджаньня адмовы ў страхаваньні і павышэньня аплаты за яго;
  3. скаргі на працадаўца і супрацоўніка - дзеля прадухіленьня звальненьня[1].

Папулярныя сацыяльныя сеткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Як забясьпечыць уласную бясьпеку ў Інтэрнэце Інфаграфіка. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (26 студзеня 2012). Праверана 10 ліпеня 2012 г.