Сацыялінгвістыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Сацыялінгві́стыка ці сацыя́льная лінгві́стыка — навуковая дысцыпліна, якая разьвіваецца на сутыку мовазнаўства, сацыялёгіі, сацыяльнае псыхалёгіі і этнаграфіі і вывучае комплекс праблемаў, зьвязаных з сацыяльнай прыродай мовы, яе грамадзкімі функцыямі, мэханізмам узьдзеяньня сацыяльных фактараў на мову і той роляй, якую выконвае мова ў жыцьці грамадзтва.

Асноўныя праблемы сацыялінгвістыкі: сацыяльная дыфэрэнцыяцыя мовы, праблема нацыянальнай мовы, моўная сытуацыя, сувязь і ўзаеміны мовы і культуры, праблемы сацыяльных аспэктаў білінгвізму і дыглясіі. Адмысловае месца ў сацыялінгвістыцы займае праблема моўнай палітыкі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сцяцко П.У. Уводзіны ў мовазнаўства: Дапаможнік. — Гродна: ГрДУ, 2001. — 231 с. ISBN 985-417-212-0.