Саюз Апалён (марка цыгарэтаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Саюз Апалён (па-расейску: Союз Аполлон) — марка цыгарэтаў, выпушчаных у СССР пасьля сумеснага савецка-амэрыканскага палёту касьмічных караблёў «Саюз» і «Апалён» у 1975 годзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Савецкім Саюзе ў гонар палёту «Саюз — Апалён» была выпушчана сэрыя паштовых маркаў ды канвэртаў са штэмпелем першага дня гашэньня, паштоўкі, фотаальбомы, а таксама цыгарэты «Саюз Апалён» са знакамітым вірджынскім тытунем ад амэрыканскае кампаніі Philip Morris.

Марка цыгарэтаў «Саюз Апалён» была распрацавана кампаніяй Philip Morris разам з савецкаю тытунёваю прамысловасьцю. Першапачаткова цыгарэты выпускаліся на маскоўскай фабрыцы «Ява». Гэта была першая марка савецкіх цыгарэтаў, якая выпускалася ў цьвёрдай пачцы. Цыгарэты «Саюз Апалён» выпускаліся 5 гадоў, за гэты час на маскоўскай фабрыцы было выпушчана парадку 500 млн цыгарэтаў.

У далейшым іх вытворчасьць аднавілася толькі ў 1995 годзе, на Краснадарскай тытунёвай фабрыцы, якая належыць Philip Morris. У 1996 годзе на фабрыцы быў наладжаны поўны тэхналягічны цыкль вытворчасьці, і з тых часоў цыгарэты «Саюз Апалён» вырабляюцца толькі там. 17 ліпеня 1998 году была запушчана вытворчасьць новых цыгарэтаў «Саюз Апалён Адмысловыя», якія былі даражэй за арыгінальныя, якія былі заяўлены як цыгарэты з паніжаным утрыманьнем смолаў (8 мг на цыгарэту) і нікатыну (0,6 мг на цыгарэту).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]