Саўранскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Саўранскі раён
Савранський район
Savran Raion COA.png
Savranskyi rayon prapor.png
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус раён
Уваходзіць у Адэская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Саўрань
Дата ўтварэньня 1957
Насельніцтва 22 367
Шчыльнасьць 36,19 чал./км²
Плошча 618 км²
Месцазнаходжаньне
Саўранскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2

Саўранскі раён (па-ўкраінску: Савранський район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Адэскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Саўрань.

Геаграфічныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі раёну знаходзяцца 32 тыс. га сельскагаспадарчых земляў. Плошча лясоў (пераважна дубовых і хваёвых) — 11.5 тыс. га, каля 600 га адведзена пад лесаахоўныя палосы. Па тэрыторыі раёну працякаюць тры ракі: Паўднёвы Буг, Саўранка і яе левы прыток Яланец.

На тэрыторыі раёну знаходзіцца дзяржаўны заказьнік «Саўранскі лес».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя пісьмовыя згадкі пра паселішчы на тэрыторыі раёну адносяцца да другой паловы XIII ст. У прыватнасьці згадваюцца мястэчка Саўрань, вёскі Каменнае, Асічкі, Канцэба.

Падчас украінскай вызваленчай вайны пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага, у 1649 року ў Саўрані разьмяшчаўся атрад нагайцаў, дзеючых у хаўрусе з запароскімі казакамі.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў Саўранскім раёне быў створаны і дзейнічаў партызанскі атрад «Буравесьнік».