Саўтгэмптан (футбольны клюб)
| Саўтгэмптан | |||
| Поўная назва | Southampton Football Club | ||
|---|---|---|---|
| Мянушкі | Сьвятыя | ||
| Заснаваны | 21 лістапада 1885 | ||
| Горад | Саўтгэмптан, Ангельшчына | ||
| Стадыён | Сэйнт-Мары Стэдыюм Умяшчальнасьць: 32 690 |
||
| Прэзыдэнт | Ніколя Картэзэ | ||
| Галоўны трэнэр | Маўрысіё Пачэціна | ||
| Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | ||
| · 2011—12 | Футбольная ліга, 2 месца (павышэньне) | ||
|
|||
| Афіцыйны сайт | |||
«Саўтгэмптан» (па-ангельску: Southampton F.C.) — ангельскі футбольны клюб, які месьціцца ў горадзе Саўтгэмптан, графства Гэмпшыр. На стадыён Сьвятой Марыі клюб пераехаў у 2001 годзе. Клюб мае мянушку «сьвятыя», якая паўстала яшчэ ў часы заснаваньня клюбу ў 1885 годзе ў сувязі зь ягонай гісторыяй, то бок каманда была арганізавана царкоўнымі актывістамі й з тых часоў гуляе традыцыйна ў чырвона-белай форме. Клюб мае сталае суперніцтва з «Портсмутам» з-за блізкасьці паміж гарадамі. Матчы паміж гэтымі двума супернікамі вядомыя як Дэрбі паўднёвага берагу.
Клюб упершыню атрымаў значны трафэй у 1976 годзе, перамогшы ў розыгрышу Кубка Ангельшчыны, да гэтага клюб атрымліваў перамогі толькі ў рэгіянальных кубках і чэмпіянатах. Самым значным посьпехам у чэмпіянаце Ангельшчыны зьяўляецца другое месца ў сэзоне 1983—1984 гадоў[1]. «Саўтгэмптан» апошнім разам гуляў у Прэм’ер-лізе ў сэзоне 2004—2005 гадоў, але паводле выніках вылецеў у ніжэйшую лігу. Да гэтага клюб 27 сэзонаў запар гуляў у вышэйшым дывізіёне краіны.
Зьмест |
Гісторыя[рэдагаваць]
Раньнія гады[рэдагаваць]
Клуб быў заснаваны ў 1885 годзе чальцамі Моладзевай асацыяцыі царквы Сьвятой Дзевы Марыі (па-ангельску: St Mary's Church of England Young Men's Association). Цяперашнюю назву «Саўтгэмптан» атрымаў у 1897 годзе. Выступаючы пад назвай «Саўтгэмптан Сьвятой Марыі» (па-ангельску: Southampton St.Mary's), клюб далучыўся да Паўднёвай лігі ў 1894 годзе й станавіўся чэмпіёнам лігі шэсьць разоў — у 1897, 1898, 1899, 1901, 1903 і 1904 гадох.
«Сьвятыя» ўвайшлі ў Футбольную Лігу ў 1920 годзе, як чалец-заснавальнік трэцяга дывізіёну. Першы тытул прыйшоў у 1922 годзе, калі «Саўтгэмптан» стаў чэмпіёнам дывізіёну. Да гэтага часу «сьвятыя» пасьпелі паўдзельнічаць у двух фіналах Кубка Ангельшчыны ў 1900 і 1902 гадох, але трафэй абодва разы не скарыўся ім. Падняўшыся ў 1922 годзе ў другі дывізіён, «сьвятыя» гулялі ў ім да 1953 году, калі зноўку не апусьціліся ў трэці дывізіён.
Пасьляваенны час[рэдагаваць]
Легенда «Саўтгэмптану» й ангельскага футболу Альф Рэмсі быў сапраўднай зоркай пасьляваеннага пэрыяду, і, шмат у чым дзякуючы яму, у 1960 годзе «Саўтгэмптан» зноўку вярнуўся ў другі дывізіён. Пры дапамозе такіх зорак як Мартын Чывэрз, Тэры Пэйн і Мік Чэнан, «сьвятыя» ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў Першы дывізіён у 1966 годзе.
Праз сем гадоў, у 1974 годзе каманда зноўку выбыла ў другі дывізіён. Цікава, што кампанію ім тады склаў «Манчэстэр Юнайтэд». Аднак праз два гады «Саўтгэмптан» дамогся найбуйнейшага посьпеху ў сваёй гісторыі — у 1976 годзе, зьяўляючыся клюбам другога дывізіёну, паўднёўцы заваявалі Кубак Ангельшчыны, абыграўшы на знакамітым «Ўэмблі» на той момант ужо аднаго зь лідэраў вышэйшага дывізіёну «Манчэстэр Юнайтэд» зь лікам 1:0. Пераможцы гол быў забіты Бобі Стоўксам.
Дасягненьні[рэдагаваць]
- Кубак Ангельшчыны:
- 1976
Склад[рэдагаваць]
Па стане на 27 красавіка 2013 году
|
|
Вядомыя гульцы[рэдагаваць]
Крыніцы[рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Саўтгэмптан (футбольны клюб) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||